Зыгмунт Нагродзкі

беларускі паэт

Зыгмунт Нагродзкі (2 траўня 1865[a], Зулаў (Zułów) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні — 25 сакавіка 1937) — беларускі й польскі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».

Зыгмунт Нагродзкі
па-польску: Zygmunt Nagrodzki
Камітэт аднаўленьня Віленскага ўнівэрсытэту (Зыгмунт Нагродзкі першы зьлева)
Камітэт аднаўленьня Віленскага ўнівэрсытэту (Зыгмунт Нагродзкі першы зьлева)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1866 або 2 траўня 1865(1865-05-02)[1]
Памёр 25 сакавіка 1937(1937-03-25)[1]
Пахаваны
Бацькі Вінцэнт Нагродзкі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, асьветнік, грамадзкі дзеяч
Мова польская мова
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак у Зулаве належаў шляхцічу Юзэфу Вінцэнту Пілсудзкаму (1833—1902), бацьку Юзэфа Пілсудзкага (1867—1935).

Праводзіў культурна-асьветную працу сярод віленскіх рамесьнікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменьнікаў, у тым ліку Францішка Багушэвіча, зь якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. Беларускі дзеяч Антон Луцкевіч потым узгадваў што Зыгмунт Нагродзкі атрымаў уласна ад Юзэфа Пілсудзкага першае выданьне вершаў Багушэвіча «Дудка беларуская»[2].

У 1901 Зыгмунт зьняволены ў Пецярбурскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданьне «Нашай нівы». Сябра Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі. У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытаньня, у тым ліку «Гутаркі й песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулава з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900) на сьмерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцьці помніка Ўладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.

Творы Зыгмунта Нагродзкага зьберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы й Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.

Пахаваны на Старых Росах у Вільні пад агульным надгробкам з бацькам Вінцэнтам, сястрой Марыяй, братам Яхімам і яго жонкай Клемянцінай[3].

Творчасьць

рэдагаваць
  1. ^ На помніку пазначаны 1866 год.

Літаратура

рэдагаваць
  • Рагойша, В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша, В. Кантакты. — Мн., 1982.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Літаратура другой паловы XIX стагоддзя, ч. 2 / уклад. і камент. Л. Г. Кісялёвай, Н. М. Сенкевіч.— Мінск: Маст. літ., 2013.— (Залатая калекцыя беларускай літаратуры, т. 5).
  • Henryka Ilgiewicz Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX wieku. — Toruń: Wydawnictwo Adam Marszalek, 2005. — С. 39. — 468 с. — ISBN 83-7441-158-9 (пол.)
  • Andrzej Romanowski, Pozytywizm na Litwie: polskie życie kulturalne na ziemiach litewsko-białorusko-inflanckich w latach 1864—1904, Kraków : «Universitas», 2003. — 485 s.  (пол.)
  • Henryka Ilgiewicz, Societates Academicae Vilnenses Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907—1939) i jego poprzednicy Warszawa Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego 2008  (пол.)
  • Henryka Ilgievič, Vilniaus senovės ir mokslo mylėtojai XX amžiaus pradžioje, Vilnius: LKTI, 2019, 344 p., il, lent. ISSN 2351-4728  (лет.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць