Жыгелішкі, Жэгелішкі (лет. Žygeliškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Аланты. Уваходзяць у склад Аланцкага староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету.

Жыгелішкі
лац. Žygieliški
лет. Žygeliškis
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Маляцкі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′36″ пн. ш. 25°17′24″ у. д. / 55.31° пн. ш. 25.29° у. д. / 55.31; 25.29Каардынаты: 55°18′36″ пн. ш. 25°17′24″ у. д. / 55.31° пн. ш. 25.29° у. д. / 55.31; 25.29
Жыгелішкі на мапе Летувы
Жыгелішкі
Жыгелішкі
Жыгелішкі

Сігела, пазьней Зыгель або Зэгель (Sigelo, Sigel, Segel) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. Жыгелішкі ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 54 чалавекі[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1318—1319.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 55.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 889.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 96.