Дняпроўская гідраэлектрастанцыя
Дняпро́ўская ГЭС, ДнепраГЭ́С — пятая ступень найніжэйшай часткі каскаду гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Разьмяшчаецца ў Дняпроўскім раёне места Запарожжа. Утварае найстарэйшае на Дняпры Дняпроўскае вадасховішча. У 1930-я рокі вядомая пад назваю Дняпрэльстан (скарачэньне ад «Дняпроўская электрастанцыя»).
Дняпроўская ГЭС | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Пачатак будаўніцтва | 15 сакавіка 1927 (97 гадоў таму) |
Пачатак эксплюатацыі | 1932 |
Уласьнік | Укргідраэнерга[d] |
Эксплюатуючая арганізацыя | Укргідроенерго |
Тэхнічныя парамэтры | |
На вадаёме | Дняпро |
Генэруючая магутнасьць | 1577,6 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 47° пн. ш. 35° у. д. / 47° пн. ш. 35° у. д.Каардынаты: 47° пн. ш. 35° у. д. / 47° пн. ш. 35° у. д. |
Дняпроўская ГЭС | |
Будаўніцтва
рэдагавацьБудаўніцтва Дняпроўскай ГЭС пачалося 15 сакавіка 1927 року ў рамках праграмы індустрыялізацыі. У выніку пад’ёму вады пасьля будаўніцтва грэблі былі затопленыя больш за 50 населеных пунктаў[1].
Першы гідраагрэгат уведзены ў эксплюатацыю 10 красавіка 1932 року, а да 1939 року былі запушчаныя ўсе 9 гідраагрэгатаў станцыі агульнай магутнасьцю 560 тыс. кВт. 8 турбінаў былі пастаўленыя амэрыканскай кампаніяй «Ньюпарт Ньюс» (па-ангельску: Newport News Shipbuilding and Drydock Company (NNS), яшчэ адна турбіна была савецкай копіяй амэрыканскай. 5 генэратараў паставіла амэрыканская кампанія «General Electric», яшчэ 4 аналягічныя вырабленыя на Ленінградзкім заводзе «Электросила».
Тэхнічны нагляд за вядзеньнем будаўніцтва зьдзяйсьняў палкоўнік Г’ю Лінкальн Купэр інжынэрнага корпусу Злучаных Штатаў. Ён быў галоўным інжынэрам-кансультантам праекту на запрашэньне савецкага ўраду.
-
Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС, 1930
-
Трамвай прастуе праз шлюзы грэблі (1930-я)
-
Від на Дняпроўскую ГЭС
17 верасьня 1932 року за асабліва выдатную работу на ДнепраГЭСе былі ўзнагороджаныя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу амэрыканскія інжынэры-кансультанты — Франк Фэйфэр, Вільгельм Мэфі, Фрыдрых Вінтэр, Георг Біндэр ды інжынэры «General Electric» Чарльз Джон Томсан, Г’ю Лінкальн Купэр.
Мінуўшчына
рэдагаваць17 ліпеня 1932 року выйшаў на маршрут першы трамвай праз грэблю ДнепраГЭС. 30 верасьня 1934 року адкрыта лінія грэбляю ДнепраГЭС на правы бераг, маршрут № 4.
17 ліпеня 1933 року быў зьдзейсьнены першы рэйс з Кіева да Хэрсону праз ДнепраГЭС: першым пасьля ліквідацыі парогаў дыстанцыю прайшоў цеплаход «В. Я. Чубар»[2].
18 жніўня 1941 року пасьля атрыманьня інфармацыі пра прарыў нямецкіх войскаў у раёне Запарожжа супрацоўнікі НКУС падарвалі грэблю ДнепраГЭСу[3][4]. У выніку выбуху 20 тонаў толу (паводле іншых зьвестак — аманалу) у грэблі ўтварылася прабоіна даўжынёй 175,5 мэтраў і вышынёй 21,2 м, празь якую ўніз рынулася амаль шасьцімэтровая хваля[5], якая зруйнавала будынкі ў берагавой зоне. Найбольш ад разводзьдзя пацярпелі жыхары нізіннага раёну места. Загадзя пра выбух ані мясцовае насельніцтва, ані вайсковае кіраўніцтва папярэджаныя не былі[6], і савецкая контравыведка нават сьпярша арыштавала выканаўцаў выбуху як варожых дывэрсантаў, але пасьля ўмяшаньня кіраўніцтва выпусьціла[3]. Колькасьць ахвяраў у выніку выбуху не пацьвярджаецца дакумэнтальна; называюцца лічбы ад 20 тысячаў[7] да 80—120 тысячаў[8] вайскоўцаў і цывільных.
Пасьля захопу Запарожжа нямецкія будаўнічыя часткі аднавілі зруйнаваную частку грэблі, а замест выведзенага з ладу абсталяваньня прыбыло нямецкае. Улетку 1942 року станцыя аднавіла дзейнасьць.
Перад адступленьнем немцы ў сваю чаргу падарвалі грэблю ДнэпраГЭС, але толькі часткова[9].
У 1944 року савецкая ўлада занялася аднаўленьнем электрастанцыі. Першы агрэгат уведзены ў эксплюатацыю ў сакавіку 1947 року, шосты — 31 жніўня 1949[10]; у 1950 року ўведзены ў дзеяньне апошні, дзявяты гідраагрэгат.
-
Зруйнаваная машынная заля ДнепраГЭС, 1943 рок. Фота Макса Альпэрта
-
Сьляды абстрэлу восені 1943 року ДнепраГЭСу
22 красавіка 1972 року пачалося будаўніцтва другой чаргі Дняпроўскай ГЭС. У 1974 року ўведзены ў эксплюатацыю першы гідраагрэгат, а ў 1981 року станцыя выйшла на поўную магутнасьць.
У 1996 року пачалася рэканструкцыя ў сувязі з старэньнем абсталяваньня. Яна дазволіла павялічыць магутнасьць Дняпроўскай ГЭС-1 на 42 МВт і пабольшыць ККД агрэгатаў на 3 %. У 2007 року пачаўся другі этап рэканструкцыі, дзякуючы якому магутнасьць станцыі павялічылася на 85,2 МВт — такім чынам сумарная магутнасьць ДнепраГЭС склала 1610,6 МВт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Водний фонд України: Штучні водойми — водосховища і ставки: Довідник / За ред. В. К. Хільчевського, В. В. Гребеня — К.: Інтерпрес, 2014. — 164 с.
- ^ admin. (14 ліпеня 2016) Эта неделя в истории Запорожья: Петр Кальнышевский, первый трамвай, приезд Горького (рас.) ZaБор Праверана 23 сакавіка 2022 г.
- ^ а б Мороко В. М. Дніпрогес: Чорний серпень 1941 року (укр.) // Наукові праці історичного факультету Запорізького національного університету. — 2010. — В. XXIX. — С. 197—202.
- ^ Взорванный ДнепроГЭС: к годовщине события запорожцам напомнили историю ретро-фотографиями (рас.) Акцент Праверана 23 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 7 лютага 2022 г.
- ^ Лініков В. А "Підрив Дніпровської греблі 18 серпня 1941 р" Праверана 11 вересня 2021 г. Архіўная копія ад 11 вересня 2021 г.
- ^ Мороз, Дмитро (16 жніўня 2013) До 100 тисяч осіб загинули від підриву «Дніпрогесу» за наказом Сталіна (укр.) Політика. Радыё „Свабода“. Праверана 23 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2022 г.
- ^ Ф. Пігідо-Правобережний. «Велика Вітчизняна війна». Спогади та роздуми очевидця — К. Смолоскип3, 2002
- ^ Румме А. В. Скажите людям правду // Социологические исследования — 1990 — № 9
- ^ . — 1982. — ISBN 5-09-002630-0
- ^ 31 серпня 1949 (середа) (укр.). Інститут історії України НАН України. Праверана 23 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 23 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інфармацыя (укр.) на бачыне «Укргідроенерго»
- Падрыў ДнепраГЭСу (рас.)
- Фатаздымкі ДнепраГЭС 1930-х рокаў (анг.) // Канадзкі цэнтар архітэктуры
- Преступления НКВД. Взрыв Днепрогэса 18 августа 1941
- Шукач (рас.)