Замошша (Коханаўскі сельсавет)

вёска ў Коханаўскім сельсавеце Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі

Замо́шша[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Дзярноўкі. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.

Замошша
лац. Zamošša
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Сельсавет: Коханаўскі
Насельніцтва: 12 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Паштовы індэкс: 211084
СААТА: 2246756056
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′33.6″ пн. ш. 30°2′50.6″ у. д. / 54.542667° пн. ш. 30.047389° у. д. / 54.542667; 30.047389Каардынаты: 54°32′33.6″ пн. ш. 30°2′50.6″ у. д. / 54.542667° пн. ш. 30.047389° у. д. / 54.542667; 30.047389
Замошша на мапе Беларусі ±
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша

Гісторыя

рэдагаваць

Упамінаецца ў 1641 годзе як вёска ў складзе маёнтку Падбярэзьзя ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[2]. На 1782 год Замошша было цэнтрам маёнтку (сяло) у Копыскім павеце, што належыла ордэну дамініканаў. Тут было 15 сялянскіх хат, 60 мужч. і 61 жанч., панскі дом. На 1800 год працавала вінакурня на 2 чаны з вытворчасьцю 200 вёдзер віна[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 23 чалавекі
  • 2010 год — 12 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 437.
  2. ^ НГАБ. Ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 69.
  3. ^ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715-716.