Ліворна (футбольны клюб)

футбольны клюб

«Ліво́рна» (па-італьянску: Associazione Sportiva Livorno Calcio) — італьянскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, які месьціцца ў вобласьці Таскана цэнтральнай Італіі.

Ліворна
Поўная назва Associazione Sportiva Livorno Calcio
Заснаваны 1915
Горад Ліворна, Італія
Стадыён Арманда Пікі
Умяшчальнасьць: 19 238
Чэмпіянат Сэрыя Д (група 5)
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
uslivorno.com (італ.)

Найвышэйшым дасягненьне ў чэмпіянаце краіны для клюбу зьяўляецца 2 месца ў сэзоне 1942—1943 гадоў, у якім ліворнаўцы толькі на адзін пункт саступілі чэмпіёнам, клюбу «Тарына».

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны пад назвай спартовы зьвяз «Ліворна» (італ. Unione Sportiva Livorno) у 1915 годзе, аднак дэбютаваць у афіцыйных спаборніцтвах каманда здолела толькі ў 1919 годзе, пасьля іхнага аднаўленьня па сканчэньня Першай сусьветнай вайны. Дэбют апынуўся на зьдзіўленьне ўдалым — у сэзоне 1919—1920 гадоў «Ліворна» пераадолеў кваліфікацыйны рэгіянальны турнір у Таскане, паўфінальны турнір сярод камандаў Паўднёвай Італіі, адолеў ў паўднёваітальянскім фінале рымскую каманду «Фартытуда» й выйшаў да агульнанацыянальнага фіналу. Толькі ў гэтым фінальным матчы каманда саступіла «Інтэрнацыянале», які й стаў чэмпіёнам краіны.

Пазьней «Ліворна» стаў адным з удзельнікаў першага розыгрышу Сэрыі A пасьля зьмяненьня ў 1929 годзе сыстэмы італьянскіх лігаў. Ужо ў наступным сэзоне 1930—1931 гадоў каманда ўпершыню выбыла з найвышэйшага дывізіёну ў Сэрыю B. На працягу наступнага дзесяцігодзьдзя «Ліворна» увесь час пераходзіла паміж сэрыямі A і B, не затрымліваючыся ні ў адной зь іх больш чым на 2 сэзоны.

Апошнія гады перад спыненьнем футбольных спаборніцтваў у Італіі ў 1943 годзе й першыя сэзоны пасьля аднаўленьня чэмпіянату па завяршэньні Другой сусьветнай вайны каманда спаборнічала ў мацнейшай Сэрыі A, аднак ужо ў канцы 1940-х гадох у турнірных выніках «Ліворна» стаў назірацца спад. Спачатку, у сэзоне 1948—1949 гадоў клюб заняў апошні радок турнірнай табліцы й выбыў у Сэрыю B, а яшчэ праз тры сэзоны апынуўся ў трэцяй у герархіі футбольных лігаў Сэрыі C. Менавіта ў гэтым дывізіёне італьянскага першынства каманда правяла амаль усе 1950-я й пачатак 1960-х гадоў.

У 1964 годзе каманда зь Ліворна вярнулася да другой па сіле Сэрыі B, у якой змагалася да 1972 году. Пасьля ў каманды пачаўся зацяжны крызіс, які працягваўся каля 30 гадоў — каманда зноўку выступала ў Сэрыі C, а пасьля рэарганізацыі футбольных лігаў — у Сэрыі C1 і Сэрыі C2. У 1991 годзе клюб абвесьціў аб банкруцтве й спыніў сваё існаваньне, аднак ужо ў тым жа годзе ён быў адноўлены пад сучаснай назвай і пачаў выступы ў рэгіянальнай лізе Тасканы. У 1993 годзе клюб пераадолеў шлях рэгіянальнымі лігамі ў нацыянальную Сэрыю C2, якая ёсьць чацьвертым узроўнем у герархіі футбольных лігаў, а яшчэ празь пяць гадоў атрымаў правы выступу ў Сэрыі C1.

Па-сапраўднаму адраджэньне «Ліворна» пачалося ў пачатку 2000-х гадоў, калі каманда спачатку выйшла ў Сэрыю B, а ў сэзоне 2004—2005 гадоў упершыню за 50 гадоў стартаваў у турніры найвэшэйшага дывізіёну. У тым сэзоне каманда фінішавала на 8 месцы, яшчэ праз год — на шостым, атрымаўшы такім чынам правы выступаў у розыгрышы Кубка УЭФА.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць