Трабзанспор Трабзон

турэцкі футбольны клюб з Трабзону

«Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Трабзону. Клюб быў утвораны ў 1967 годзе ў выніку зьліцьця некалькіх мясцовых клюбаў. Сяміразовы чэмпіён Турэччыны, васьміразовы ўладальнік Кубка Турэччыны. «Трабзанспор» зьяўляецца адзіным турэцкім клюбам, які атрымліваў перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце як мужчынскай камандай, гэтак і жаночай.

Трабзанспор
Trabzonspor.svg
Заснаваны 1967
Горад Трабзон, Турэччына
Стадыён Шэнол Гюнэш
Умяшчальнасьць: 43 223
Прэзыдэнт Мухарэм Уста
Галоўны трэнэр Абдула Аўджы
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2020—2021 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
https://www.trabzonspor.org.tr/

ГісторыяРэдагаваць

Пасьля Першай сусьветнай вайны, футбол у горадзе Трабзоне стаўся ўлюбёным вдам спорту й пачаў хутка расьці ў 1920-х гадох з дапамогай сярэдніх школаў у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клюб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клюб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клюбамі гораду пакуль ня быў створаны клюб «Трабзанспор». У 1962—1963 гадох, прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Турэччыны, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэньня стандартаў футболу краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» й «Ідмангюджу» ня мелі намеру да яднаньня, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзону. Але пасьля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 году, пасьля таго як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клюбы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клюб «Моладзевы клюб Трабзанспор» (турэц. Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клюбу. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзыдэнтам гэтае каманды. Тым ня менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакумэнтах. Клюб правёў адзін сэзон у лізе, пасьля чаго назва была зьменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 году да клюбу далучыўся «Ідманачагі» й каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[1].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 9 верасьня 2021 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Угурджан Чакыр (капітан) 1996
4   Аб Хюсэйн Туркмэн 1998
5   ПА Бэрат Эздэмір 1998
6   ПА Маноліс Сіёпіс 1994
7   Нап Юсуф Сары 1998
8   ПА Дарухан Такёз 1996
9   Нап Энтані Нвакаэмэ 1989
10   ПА Абдулкадыр Эмюр 1999
11   ПА Анастасіяс Бакасэтас 1993
13   Аб Вітар Угу 1991
14   Нап Андрэас Карнэліюс 1993
15   Аб Андэрс Тронсэн 1995
16   Бр Эрджэ Кардэшлер 1994
17   ПА Марэк Гамшык 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Нап Фадэ Куата 1990
21   Нап Джаніні 1991
23   Аб Ісмаіл Кёйбашы 1989
24   Аб Стэфана Дэнсьвіль (ар. Балёньня) 1993
27   Нап Жэрвініё 1987
29   ПА Юнус Малы 1992
32   Аб Эдгар Іе 1994
33   Аб Бруну Пэрэс 1990
41   ПА Мурат Акпынар 1999
54   Бр Мухамэт Тэпэ 2001
59   Бр Арда Акбулут 2001
61   ПА Абдулкадыр Пармак 1994
70   Аб Ахмэтджан Каплан 2003
99   Аб Сэркан Асан 1999

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць