Жан Батыст Жазэф Фур’е

Жан Батыст Жазэф Фур’е (па-француску: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Асэр, Францыя16 траўня 1830, Парыж) — францускі матэматык і фізык, больш за ўсё вядомы за вынаходзтва шэрагаў Фур’е і іхняга прыкладаньня да задачаў цеплаабмену й вібрацыі. Пераўтварэньне Фур’е й закон Фур’е, якія таксама была названы ў ягоны гонар. Фур’е таксама звычайна прыпісваюць адкрыцьцё парніковага эфэкту[8].

Жан Батыст Жазэф Фур’е
Jean Baptiste Joseph Fourier
Fourier2.jpg
Дата нараджэньня 21 сакавіка 1768(1768-03-21)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Асэр, Францыя
Дата сьмерці 16 траўня 1830(1830-05-16)[1][2][3][…] (62 гады)
Месца сьмерці Парыж
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, фізык, гісторык, археоляг, прафэсар унівэрсытэту, службовая асоба, інжынэр, пісьменьнік
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка
Месца працы
Вядомы як вынаходнік шэрагаў Фур’е, пераўтварэньня Фур’е й закону Фур’е
Навуковы кіраўнік Жазэф-Люі Лягранж[d][7]
Вучні Ёган Пэтэр Густаў Лёжэн Дырыхле[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

БіяграфіяРэдагаваць

Фур’е нарадзіўся ў Асэры ў сям’і краўца. Жазэф застаўся сірацінай у васьмігадовым узросьце. Ён быў рэкамэндаваны Біскупствам Асэру на атрыманьне адукацыі ў Бэнвэніста ў манастыры Сьвятога Марка. Пасьля навучаньня Жазэф прасунуўся ў войска, дзе стаў вайсковым лектарам па матэматыцы. Ён прымаў актыўны ўдзел у ягоным ўласным раёне ў прасоўваньні францускай рэвалюцыі, за што быў узнагароджаны пасадай ў 1795 годзе ў Вышэйшай нармальнай школе, а пасьля пасадаў у катэдры Політэхнічнай школы.

Фур’е пайшоў з Напалеонам Банапартам у ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ў 1798 годзе, за што быў пасьля прызначаны на пасаду губэрнатара Ніжняга Эгіпту й сакратаром Эгіпецкага інстытуту. Ён таксама напісаў некалькі матэматычных працаў для эгіпецкага інстытуту, які Напалеон стварыў у Каіры, з мэтай паслабленьня ангельскага ўплыву на Ўсходзе. Пасьля брытанскай перамогі й капітуляцыі французаў пад камандваньнем Жак-Франсуа дэ Мэну ў 1801 годзе, Фур’е вярнуўся ў Францыю, дзе быў прызначаны прэфэктам Ізэру. У гэтыя часы ён зрабіў свае экспэрымэнты на распаўсюд цяпла.

У 1806 годзе ён пакінуў пасаду ардынарнага прафэсара ў Політэхнічнай школе, таму што Напалеон адправіў яго ў Грэнобль. Ён быў заменены на Сымэона Пуасона. Фур’е пераехаў у Ангельшчыну ў 1816 годзе. Пазьней ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1822 годзе яму ўдалося з дапамогай Жана Батыста Жазэфа Дэлямбра стаць сталым сакратаром Францускай акадэміі навук. У 1830 годзе ён быў абраны замежным чальцом Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук.

Фур’е лічыў, што цела, загорнутае ў цёплую коўдру ёсьць вельмі карысна для здароўя. Ён памёр у 1830 годзе, калі ў гэтым стане ён спатыкнуўся й зваліўся зь лесьвіцы ў сваім доме[9]. Фур’е быў пахаваны ў Пэр-Ляшэз могілках у Парыжы, магіла ўпрыгожана эгіпецкім матывам, каб адлюстраваць ягонае становішча ў якасьці сакратара Каірскага інстытуту. Ягонае імя ёсьць адным з 72 імёнаў, напісаных на Эйфэлевай вежы.

Навуковыя дасягненьніРэдагаваць

ПрацыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  2. ^ а б Jean-Baptiste Joseph Fourier // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б Jean Baptiste Joseph Fourier // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise (фр.)Paris: 1908. — P. 162.
  5. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  6. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  7. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  8. ^ Cowie, J. (2007). «Climate Change: Biological and Human Aspects». Cambridge University Press. p. 3. ISBN 978-0-521-69619-7
  9. ^ «Fourier, Joseph (1768-1830)». Science World Wolfram.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць