Ізэ́р (па-француску: Isère) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году ў складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 38. Адміністрацыйны цэнтар — Грэнобль. Насельніцтва на 2010 год — 1 206 374 чалавекі.

Ізэр
Isère
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Рэгіён Авэрнь — Рона-Альпы
Статус Дэпартамэнт
Прэфэктура Грэнобль
Супрэфэктуры Ля-Тур-дзю-Пэн, Віена
Дата ўтварэньня 4 сакавіка 1790
Старшыня генэральнай рады Jean-Pierre Barbier[d]
Насельніцтва (2010) 1 206 374[1]
Шчыльнасьць 162 чал./км²
Плошча 7 431 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 846 м
Нумар дэпартамэнту 38
Колькасьць акругаў 3
Колькасьць кантонаў 58
Колькасьць камунаў 533
Дэпартамэнт на мапе Францыі
Ізэр на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Код ISO 3166-2 FR-38
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Плошча тэрыторыі 7431 км². Праз дэпартамэнт працякаюць рэкі Рона і Ізэр. Найвышэйшы пункт — Пік Лёры (4088 м над узроўнем мора, у Альпах).

Дэпартамэнт уключае 3 акругі, 58 кантонаў і 533 камуны.

Ізэр — адзін зь першых 83 дэпартамэнтаў, утвораных падчас Вялікай францускай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 году. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Ізэр. Вылучаная дэпартамэнту першапачатковая тэрыторыя затым двойчы падзялалася — у 1852 і 1967 гадах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ізэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў