Авакада, або Пэрсэя амэрыканская (па-лацінску: Persea americana) — від вечназялёных пладовых расьлін з роду Пэрсэя сямейства Лаўровыя, тыпавы від гэтага роду; важная пладовая культура. Плады расьліны таксама маюць назву авакада; іх мякаць багатая вітамінамі і важнымі мінэральнымі рэчывамі.

Авакада
Starr 060928-0513 Persea americana-2.jpg
Агульны выгляд дарослага дрэва
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Лаўракветныя
Сямейства Лаўровыя
Род Пэрсэя
Від Авакада
Бінамінальная намэнклятура
Persea americana