Прыгнечанасьць

стан усеагульнай млявасьці і абыякавасьці да жыцьця

Прыгнечанасьць (маркота; лац. depressio) — адмоўнае жарснае пачуцьцё, што суправаджаецца зьменай матывацыі і агульнай пасіўнасьцю паводзінаў. Суправаджаецца асабіста цяжкімі і пакутлівымі перажываньнямі (роспач, смутак і туга). Выклікае думкі аб уласнай адказнасьці за непрыемныя і цяжкія падзеі ў асабістым жыцьці і жыцьці блізкіх людзей. Валявая дзейнасьць і самаацэнка рэзка зьніжаюцца. Бывае праявай душэўнай хваробы (дэпрэсія)[1].

  1. ^ Дэпрэсія ў псыхалёгіі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 354. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0