Дырк Кёйт
Дырк Кёйт (па-нідэрляндзку: Dirk Kuijt; нарадзіўся 22 ліпеня, 1980 году, Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды) — колішні нідэрляндзкі футбаліст, атакавалы паўабаронца і нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў. Пачаў кар’еру ўва «Ўтрэхце». Зьяўляўся лідэрам каманды, гуляў на пазыцыі нападніка, пазьней перайшоў у «Фэеноорд» за 1 млн эўра.
Дырк Кёйт | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 ліпеня 1980[1][2] (44 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2003 2003—2006 2006—2012 2012—2015 2015—2017 2018 |
Утрэхт Фэеноорд Лівэрпул Фэнэрбахчэ Фэеноорд Кўік-Бойз |
132 (46) 103 (73) 208 (51) 95 (26) 63 (31) 3 (0) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Нідэрлянды | 104 (24) |
Кар’ера
рэдагаваць«Утрэхт»
рэдагавацьУлетку ва ўзросьце 18 гадоў Дырк Кёйт далучыўся да «Ўтрэхту». У клюбе ён гуляў на пазыцыі нападніка.
«Фэеноорд»
рэдагавацьУлетку 2003 году за 1 млн эўра Кёйт перайшоў у склад іншага нідэрляндзкага клюбу «Фэеноорд». У «Фэеноордзе» Кёйт хутка стаў улюбёнцам заўзятараў. У сваім першым сэзоне ён забіў 20 мячоў у чэмпіянаце. У сэзоне 2004—2005 гадоў забіў свой першы хет-рык ў матчы з «Дэ Граафсхапам». Пазьней ён забіў тры галы ў браму каманды «АДО Дэн Гааг». Па выніках сэзона Кёйт стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 29 мячоў.
«Лівэрпул»
рэдагаваць18 жніўня 2006 году Кёйт падпісаў дамовы зь «Лівэрпулам». Дэбютаваў за «Лівэрпул» у матчы супраць клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд», выйшаўшы на замену пад заслону матчу. У матчы з ПСВ у Лізе чэмпіёнаў Кёйт упершыню выйшаў зь першых хвілінаў.
«Фэнэрбахчэ»
рэдагаваць3 чэрвеня 2012 году на афіцыйным сайце «Фэнэрбахчэ» было абвешчана, што Кёйт падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[3].
Зборная
рэдагавацьДэбютаваў у зборнай у верасьні 2004 году ў гульні супраць зборнай Ліхтэнштайну, калі камандай кіраваў Марка ван Бастэн.
Дасягненьні
рэдагаваць«Утрэхт»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2003
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2012
Нідэрлянды:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
- Срэбранны прызэр чэмпіянату сьвету: 2010