Дубро́ўнаевёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Дуброўнае ўваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Дуброўнае
трансьліт. Dubroŭnaje
Першыя згадкі: 1721 год
Былыя назвы: Тарарын, Тарары, хутар Тарарынскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская вобласьць
Раён: Брагінскі раён
Сельсавет: Буркоўскі
Насельніцтва:
  • 3 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247633
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′0″ пн. ш. 30°7′0″ у. д. / 51.8° пн. ш. 30.11667° у. д. / 51.8; 30.11667Каардынаты: 51°48′0″ пн. ш. 30°7′0″ у. д. / 51.8° пн. ш. 30.11667° у. д. / 51.8; 30.11667
Дуброўнае на мапе Беларусі
Дуброўнае
Дуброўнае
Дуброўнае

Геаграфія

рэдагаваць

За 11 км на захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 130 км ад Гомля.

Транспартная сыстэма

рэдагаваць

Побач аўтамабільная дарога Камарын — Хвойнікі.

Гісторыя

рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага

рэдагаваць
 
Герб «Сьвяты Юрый» (Георгій Перамаганосец) князёў Шуйскіх[a].
 
Хутар Тарарынскі альбо Дуброўнае ў рэестры 1768 г.

Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў інвэнтары Хвойніцкага маёнтку 1721 году[b], калі добры вярталіся ад пасэсара ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча сыну нябожчыка князя Дамініка Шуйскага Мікалаю. Тады на хутары Астраглядаўскага ключа жылі Даніла, Кандрат і Сымон Тарары, ад прозьвішча якіх ён і атрымаў назву Тарарын. Усе разам, акрамя дзякла, яны плацілі 10 злотых чыншу і яшчэ  — 2 бельцы мёду[2]. Тарыф падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва на 1734 год засьведчыў прыналежнасьць Тарарына[c] да маёнтку Хвойнікі князя Ігнацыя, сына Дамініка, Шуйскага[3]. У тарыфе 1754 году хутар згаданы ўжо пад сваёй сёньняшняй назвай Дуброўнае. Зь яго 7 двароў (×6 — каля 42 жыхароў) «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотыя і 6 грошаў[4].

У 1768 годзе, згодна з адпаведным інвэнтаром, складзены рэестар пабору Астраглядаўскага ключа. З гаспадароў хутару Tararynski alias Dombrowne Сьцяпана і Івана Тарараў[d], Ярмолы, Міхала, Івана, Васіля, Яўсея Данчанкаў, Савы Карповіча зьбіралася, акрамя дзякла, 42 злотых чыншу, 17 квартаў мёду[5].

Расейская імпэрыя

рэдагаваць
 
Герб уласны роду Прозараў.
 
Дуброўнае на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дуброўнае — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што хутар Дуброўна, сяло Астраглядавічы, вёскі Плоскае, Вязок, Бардакі належалі[e] шамбэляну Яну Ястржэмбскаму[7]

 
Прозараўскі ф. Маратон зь вёскамі Дуброўным і Рашаўцамі ў арэндзе ў Антонія Прыбароўскага. 1811 г.

Згодна з шляхецкай рэвізіяй, датаванай 3 сьнежня 1811 году, фальварак Маратон з 89 рэвізскімі душамі ў прыналежных да яго вёсках Дуброўнае і Рашаўцы трымаў у арэндзе ад паноў Прозараў Антоні Прыбароўскі (42 г.)[8]. У дакумэнце, пазначаным 13 сакавіка 1812 году, запісана, што той фальварак Маратон з прылегласьцямі, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў трохгадовую арэнду былому паручніку войскаў польскіх пану Антонію Прыбароўскаму за штогадовую выплату 900 рублёў серабром[9].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дуброўнае ў складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[10].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 49 двароў, 316 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 60 двароў, 402 жыхара.
  • 1959 год — 518 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 двароў, 29 жыхароў.
  • 2021 год — 3 жыхары[11].
  1. ^ Фота Анатоля Бензярука. Выява з надмагільля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага р-ну Берасьцейшчыны.
  2. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
  3. ^ Назва паселішча запісана як wieś Tatary, але гэткай у рэгіёне ніколі не існавала. Відавочна, варта чытаць і разумець — Tarary.
  4. ^ У іншых выпадках прозьвішча Тарара падавалася ў форме Тарала. Астатняя і дажыла да нашых дзён.
  5. ^ Папраўдзе, знаходзіліся ў трохгадовай «арэнднай пасэсіі» ад дзедзічнай іх уладальніцы пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар; гл.: Астрагляды
  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  2. ^ НГАБ у Менску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 127
  3. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
  4. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192
  5. ^ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 134, 136
  6. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  7. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  8. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 183
  9. ^ AGAD. APiJ. Sygn. 14. S. 9
  10. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  11. ^ Буркоўскі сельскі савет. 2021 г.

Літаратура

рэдагаваць