Другая кніга летапісаў
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Друга́я кні́га ле́тапісаў, Другая кні́га хронікі — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам зь першай часткай складаюць Параліпамэнон.
Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак зь іншага пункту гледжаньня. Акцэнт зроблены на духоўны сьвет і культ, а не на палітычнае жыцьцё царства.
Кніга падзеленая на 36 разьдзелаў. Першыя 9 зь іх апісваюць дзейнасьць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасьцям ягонага асьвячэньня, малітве Саламона і Божаму абяцаньню ў адказ на малітву цара.
Пасьля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Юдэі ацэньваюцца за іхнюю вернасьць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДругая кніга летапісаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Першая кніга Летапісаў у перакладзе Васіля Сёмухі