Дзімітар Іванаў Бербатаў (па-баўгарску: Димитър Иванов Бербатов; нарадзіўся 30 студзеня 1981 году, Благоеўград, Баўгарыя) — баўгарскі футбаліст, які выступае на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Баўгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і зьяўляецца[4]. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст году» ў Баўгарыі[5].

Дзімітар Бербатаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1981(1981-01-30)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001
2001—2006
2006—2008
2008—2012
2012—2014
2014—2015
2015—2016
2017—2018
ЦСКА Сафія
Баер
Тотэнгэм Готспур
Манчэстэр Юнайтэд
Фулгэм
Манака
ПАОК
Керала Бластэрз
50 (26)
154 (69)
70 (27)
108 (48)
51 (19)
38 (13)
17 (4)
9 (1)
Зборныя
1999—2010 Баўгарыя 78 (48)

Біяграфія

рэдагаваць

Бербатаў вырас у спартовай сям’і: ягоны бацька, Іван, быў прафэсійным футбалістам і выступаў за клюбы «Пірын» і ЦСКА Сафія, а ягоная маці, Маргарыта, была прафэсійнай гандбалісткай[6]. У дзяцінстве Бербатаў быў аматарам італьянскага «Міляну», за які выступаў ягоны кумір Марка ван Бастэн[7], але пасьля Эўра-1996 Бербатаў стаў фанатам Элана Шырэра, які выступаў за ангельскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкаслу»[8], марачы калі-небудзь стаць гульцом «сарокаў»[9].

Кар’ера

рэдагаваць

Бербатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграду, пакуль яго ня выявіў скаўт і трэнэр сафійскага ЦСКА Дзімітар Пенаў[10]. Свой першы кантракт з клюбам Дзімітар падпісаў у сэзоне 1998—1999, калі яму было 18 гадоў. Разам з клюбам стаў пераможцам Кубку Баўгарыі ў канцы першага сэзону. Падчас наступнага сэзону юнаком Бербатаў зьдзейсьніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 году гулец быў блізкі да падпісаньня пагадненьня зь «Леччэ» й нават ужо прайшоў мэдычнае абсьледваньне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненьне было скасавана[11].

Выступы за зборную

рэдагаваць

У сакавіку 2010 году завяршыў выступленьні за зборную Баўгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клюб[12]. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, зьяўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Баўгарыі за ўсю ейную гісторыю.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Бербатаў вывучаў ангельскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька»[13]. Акрамя футболу Дзімітар захапляецца маляваньнем і баскетболам[14]. Бербатаў зьяўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных установаў у Баўгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам[15]. Ён таксама плянуе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе[15].

15 лістапада 2009 году ў Дзімітара й ягонай даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[16].

Дасягненьні

рэдагаваць

ЦСКА Сафія:

«Тотэнгэм Готспур»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць