Хросны бацька (фільм)

фільм 1972 году

«Хросны бацька» (па-ангельску: The Godfather) — амэрыканскі крымінальны фільм 1972 году, пастаўлены рэжысэрам Фрэнсісам Фордам Копалам, які разам з Марыё П’юза напісаў сцэнар паводле матываў аднайменнага раману П’юза 1969 году. У фільме здымаліся Марлон Брандо, Аль Пачына, Джэймз Каан, Рычард Кастэлана, Робэрт Д’ювал, Стэрлінг Гэйдэн, Джон Марлі, Рычард Контэ і Даян Кітан. Гэта першая частка з шэрагу фільмаў пра гісторыю сям’і Карлеонэ. Фільм ахоплівае жыцьцё сям’і з 1945 па 1955 гады, і ўтрымлівае сямейныя справы на чале патрыярху Віта Карлеонэ, і паказвае падзеі пераўтварэньня ягонага малодшага сына Майкла Карлеонэ зь неахвотнага хлопца, які дыстанцыяваўся ад сям’і, у бязьлітаснага боса мафіі.

Хросны бацька
па-ангельску: The Godfather
Жанр драматычны фільм, крымінальны фільм[d], гангстэрскі фільм[d], экранізацыя раману[d], эпічны фільм[d], crime drama film[d], крымінальны трылер[d], трылер[d], гістарычны фільм і гістарычны драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Хросны бацька[1]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ўільям Гэнры Рэйналдс[d] і Пітэр Цынэр[d]
Мастак Dean Tavoularis[d]
Вытворчасьць Paramount Pictures і Alfran Productions[d]
Распаўсюд Paramount Pictures, Xfinity Streampix[d] і Ivi.ru[d]
Дата выхаду 15 сакавіка 1972[3], 27 верасьня 1972[1], 24 жніўня 1972[4] і 18 кастрычніка 1972
Працягласьць 175 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова і італьянская мова
Бюджэт 6 000 000 $
Прыбытак 250 341 816 $[5]
Наступны Хросны бацька 2
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Paramount Pictures атрымала правы на раман па кошце 80 тысяч даляраў да таго, як ён набыў папулярнасьць[6][7]. Кіраўнікі студыі мелі праблемы з пошукам рэжысэра, бо некалькі першых кандыдатаў адмовіліся ад прызначэньня да таго, як Копала падпісаўся на рэжысуру фільму. Прадусары і Копала разышліся ў кастынгу некалькіх пэрсанажаў, у прыватнасьці, Віта і Майкла. Здымкі праходзілі ў асноўным у раёне Нью-Ёрку і на Сыцыліі, і былі завершаныя датэрмінова. Музычную партытуру склаў у асноўным Ніна Рота, а дадатковыя творы — Кармайн Копала.

Гэта быў самы прыбытковы фільм 1972 году[8], і на некаторы час быў самым прыбытковым фільмам, калі-небудзь створаным[7], зарабіўшы на касавых зборах ад 246 да 287 мільёнаў даляраў. На 45-й цырымоніі прэміі «Оскар» фільм атрымаў узнагароды за найлепшы фільм, найлепшую мужчынскую ролю і найлепшы адаптаваны сцэнар. Акрамя таго, кінастужка атрымала ў сумме 7 намінацыяў. З моманту выхаду «Хросны бацька» лічыцца адным з найвялікшых і самых уплывовых фільмаў, калі-небудзь зробленых, асабліва ў жанры крымінальнага кіно[9].

У 1945 годзе ў Нью-Ёрку на вясельлі сваёй дачкі Коні (Талія Шайр) з Карлё Рыццы (Джані Руса) Віта Карлеонэ (Марлон Брандо), дон сям’і злачынцаў Корлеонэ, выслухвае просьбы. Ягоны малодшы сын Майкл (Аль Пачына), які служыў у марской пяхоце падчас Другой сусьветнай вайны, знаёміць сваю дзяўчыну Кей Адамз (Даян Кітан) зь сям’ёй на прыёме. Джоні Фантэйн (Эл Мартына), папулярны сьпявак і хросьнік Віта, зьвяртаецца па дапамогу да Віта ў забесьпячэньні ролі ў кіно, і Віта адпраўляе свайго кансультанта Тома Гагена (Робэрт Д’ювал) ў Лос-Анджэлес, каб пераканаць кіраўніка студыі Джэка Ўольца (Джон Марлі) даць Джоні ролю. Вольц адмаўляецца, пакуль не прачынаецца ў ложку з адсечанай галавой свайго дарагога жарабца.

Незадоўга да Калядаў наркабарон Саляцца (Альфрэда Лет’еры) пры падтрымцы злачыннай сям’і Татальля просіць Віта інвэставаць у ягоны наркатычны бізнэс і абараняць ягонымі палітычнымі сувязямі. Баючыся ўдзельнічаць у новым небясьпечным гандлі, які рызыкуе адчужыць сяброў-палітыкаў, Віта адмаўляецца. Падазроны Віта пасылае свайго чалавека Люку Бразі (Лені Мантана) сачыць за Саляцца і сям’ёй Татальля. Аднак, падчас першай сустрэчы з Бруна Татальляй (Тоні Джорджа) і Саляцца Бразі быў задушаны гаротай. Пазьней Саляцца выкрадае Гагена, пасьля чаго ў Віта страляюць на вуліцы. Старэйшы сын Віта, Соні (Джэймз Каан), прымае кіраваньне справамі сям’і на сябе, а Саляцца аказвае ціск на Гагена, каб пераканаў Соні прыняць зьдзелку Саляцца, а затым адпускае яго. Сям’я атрымлівае рыбу, загорнутую ў бронекамізэльку Бразі, паказваючы, што Люка ўжо ёсьць нябожчыкам. Віта выжыў, і ў шпіталі Майкл сарваў чарговы замах на бацьку. Да шпіталю прыбывае капітан паліцыі Макласкі (Стэрлінг Гэйдэн), які зьяўялецца чалавекам Саляццы, і ён зьбівае Майкла, пашкодзіўшы яму сківіцу. Соні помсьціць ударам па сыне Татальлі. Карлеонэ рыхтуюць забойства Саляцца і Макласкі, прыкрываючыся жаданьнем урэгуляваць спрэчку. Майкл сустракае іх у рэстарацыі ў Бронксе, у якім, дастаючы пісталет, які папярэдні туды падкінуў Пітэр Клемэнца (Рычард Кастэлана), ён забівае абодвух мужчынаў.

Не зважаючы на ціск з боку ўладаў, паміж пяцьцю італьянска-амэрыканскімі крымінальнымі сем’ямі разгараецца вайна, і Віта баіцца за сваю сям’ю. Майкл знаходзіць прытулак на Сыцыліі, а ягонага старэйшага брата Фрэда (Джон Кезэйл) прытуляе Мо Грын (Алекс Рока) у Лас-Вэгасе. Соні нападае на Карлё на вуліцы за зьдзекі з Коні, сваёй сястры, і пагражае забіць яго, калі гэта паўторыцца. Калі гэта адбываецца, Соні імкнецца да іхнага дадому, але трапляе ў пастку на касе ля шашы і жорстка забіваецца бандытамі з аўтаматамі. Знаходзячыся на Сыцыліі, Майкл сустракае дзяўчыну Апалёнію (Сыманэта Стэфанэльлі) і пабіраецца зь ёй шлюбам, але прызначаная дзеля яго машына з бомбай забірае ейнае жыцьцё. Спустошаны сьмерцю Соні і разумеючы, што Татальля кантралюецца дамінуючым донам Барзыні (Рычард Контэ), Віта спрабуе спыніць варожасьць. Ён запэўнівае пяць сем’яў, што адмовіцца ад супрацьдзеяньня іхнаму гераінаваму бізнэсу і адмовіцца ад помсты за забойства Соні. Калі бясьпека становіцца гарантаванай, Майкл вяртаецца дадому і ўваходзіць у сямейны бізнэс. Таксама ён бярэ Кей у жонку, паабяцаўшы ёй, што бізнэс стане законным на працягу наступных пяці гадоў.

«Хросны бацька» атрымаў прызнаньне крытыкаў і лічыцца адным з самых найвялікшых і ўплывовых фільмаў усіх часоў, асабліва ў крымінальным жанры[10]. На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае 98% ухваленых водгукаў на аснове 100 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 9,30/10. На думку кінакрытыкаў, фільм ня толькі зьяўляецца адным з найлепшых фільмаў і камэрцыйных посьпехаў Галівуду, але і ўсталяваў новыя арыентыры для амэрыканскага кіно. Metacritic, які вылічвае сярэдняўзважаны рэйтынг, прысвоіў фільму 100 балаў з 100 магчымых на аснове 15 водгукаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць