Дзьмітры Некрашэвіч

беларускі футбаліст
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Некрашэвіч.

Дзьмі́тры Некрашэ́віч (нарадзіўся 26 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў».

Дзьмітры Некрашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 2001(2001-08-26)[1] (23 гады)
Рост 179 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Баранавічы
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022 Іслач 8 (0)
2022 Нафтан 11 (1)
2023 Слонім-2017 16 (0)
2023 Астравец 13 (0)
2024 Слонім-2017 14 (0)
2024—4 Баранавічы 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Іслач», ужо з 2016 году пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў асноўнай каманды. Не зважаючы на жаданьне галоўнага трэнэра «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], праз абмежаваньні на выступы толькі зь веку 16 гадоў пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсэзонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».

У верасьні 2017 году, неўзабаве па дасягненьня 16-годзьдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і пачаў выступаць за дублюючы склад. 26 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтану» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, у веку 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым гульцом Найвышэйшай лігі ў сэзоне[4]. У сэзоне 2018 годзе выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы. У сакавіку 2019 году падпісаў новы кантракт з «Іслаччу» на тры гады[5]. У сэзонах 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам да лютага 2023 году[6]. Прапусьціў першую палову 2022 году, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], разам зь якім здабыў перамогу ў Першай лізе. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[8], а ў студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[9].

У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у койданаўскім «Арсэнале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку ўзмоцніў склад «Слоніма-2017»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 году пакінуў слонімскі клюб[11] і неўзабаве прыяднаўся да складу «Астраўцу»[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[13]. У студзені 2024 году вярнуўся ў «Слонім-2017»[14], але толькі на паўгады[15]. У жніўні 2024 году далучыўся да «Баранавічаў»[16].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
2018 Найвышэйшая ліга 1 0
  1. ^ а б в Dmitri Nekrashevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Nekrashevich-123
  3. ^ Виталий Жуковский: «На год-полтора средний возраст команды опустим вниз. Впрочем, зачем искусственно омолаживать состав?» (рас.)
  4. ^ Дмитрий Некрашевич: "За бровкой не было волнения, а вот когда вышел на поле, было немного страшно" (рас.)
  5. ^ Некрашевич продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  6. ^ "Ислочь" подписала новый контракт с Некрашевичем (рас.)
  7. ^ "Ислочь" отдала Некрашевича в аренду в "Нафтан" (рас.)
  8. ^ Дмитрий Некрашевич вернулся из аренды, став чемпионом первой лиги (рас.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (2022-11-16).
  9. ^ Сенько стал игроком "Ислочи", Ковель продлил контракт, Некрашевич расстался с "волками" (рас.)
  10. ^ Некрашевич пополнил ряды "Слонима-2017" (рас.)
  11. ^ Лучший ассистент "Слонима-2017" в нынешнем сезоне покинул команду (рас.)
  12. ^ Некрашевич сменил один клуб первой лиги на другой (рас.)
  13. ^ Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (рас.)
  14. ^ Некрашевич и Чиж вернулись в Слоним (рас.)
  15. ^ "Слоним-2017" расстался с Некрашевичем (рас.)
  16. ^ Некрашевич и Закревский стали игроками "Барановичей" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць