Міжнародны дзень роднай мовы

(Перанакіравана з «Дзень роднай мовы»)

Міжнародны дзень роднай мовы — сьвята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочваньня моўнае разнастайнасьці і шматмоўнае адукацыі і спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялёгу[1].

Дзень роднай мовы
Міжнародная традыцыя
Значэньне Заахвочваньне моўнае разнастайнасьці
Дата 21 лютага

Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнаньне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Банглядэш. Гэты дзень адзначаецца ў Банглядэш як дзень памяці пра падзеі 1952 году.[2]

Сьвята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году. Ідэю абвяшчэньня Міжнароднага дня роднае мовы прапанавалі дэлегацыі Банглядэш і Саудаўскай Арабіі. Сярод 25 першых суаўтараў і найбольш актыўных прыхільнікаў рэзалюцыі Генэральнае канфэрэнцыі ЮНЭСКО былі Беларусь, Летува і Расея.[3]

Генэральная Асамблея ААН у 2002 годзе вітала рашэньне ЮНЭСКО аб абвяшчэньні Міжнароднага дня роднае мовы і заклікала дзяржавы-сябры ААН і сакратарыят ААН садзейнічаць захаваньню і абароне ўсіх моваў, на якіх размаўляюць народы сьвету[4]. У 2002 годзе ў сталіцы Банглядэш, горадзе Дака, заснавалі Міжнародны інстытут роднае мовы[5].

ЮНЭСКО абвесьціла пра намер стварыць сыстэму папераджальнага маніторынгу для адсочваньня стану моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, і садзейнічаньня выпраўленьню сытуацыі ў гэтае галіне. Паводле ацэнкі ЮНЭСКА больш як палова з 6 тысячаў моваў сьвету знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня[6].

Тэмы сьвята

рэдагаваць
  • 2002 — «Моўная разнастайнасьць» (лёзунг Міжнароднага дня: «У галактыцы моваў кожная зь іх — зорка»)
  • 2004 — «Навучаньне дзяцей»
  • 2005 — «Брэйль і мовы знакаў»
  • 2006 — «Мовы і кібэрпрастора»
  • 2007 — «Шматмоўная адукацыя»
  • 2008 — «Міжнародны год моваў»
  • 2010 — «Міжнародны год збліжэньня культураў»[7]
  • 2011 — «Інфармацыйныя тэхналёгіі і камунікацыі дзеля захаваньня і папулярызацыі моваў і моўнае разнастайнасьці»[8]
  • 2012 — «Навучаньне і інклюзыўная адукацыя на роднай мове» (анг.)[2]
  • 2013 — «Кнігі для адукацыі на роднай мове»[9]

Беларусь

рэдагаваць

Дні роднае мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэньня ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Народаў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных[10]. Ад таго часу бібліятэкі прысьвячаюць сьвяту кніжныя выставы беларускамоўных выданьняў[11][12]. Музэі ладзяць публічныя чытаньні беларускамоўных твораў мастацкае літаратуры пісьменьнікамі, акторамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячамі[13][14].

Ад 2008 году Таварыства беларускае мовы ладзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў пісьменства[15]. Таксама ладзяцца прэзэнтацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты[16].

20 лютага 2023 году Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных Беларусі (НЦАПД) абнародаваў на сваім сайце беларускі пераклад Закону Беларусі 2021 году «Аб абароне пэрсанальных дадзеных». Яго зьмясьцілі для спампоўваньня ў фарматах PDF[17] і DOCX. Пераклад стаў вынікам грамадзкай ініцыятывы супрацоўнікаў НЦАД да Міжнароднага дня роднай мовы[18]. Пагатоў, мовай зносін у НЦАПД была беларуская[19].

Дыяспара

рэдагаваць

У Вялікай Брытаніі беларусы сьвяткуюць Дзень роднай мовы ад 2009 г. чытаньнем паэзіі на розных мовах сьвету. У такім фармаце штогадовае сьвяткаваньне запачаткавала Англа-беларускае таварыства на прапанову перакладніцы Веры Рыч.[20][21]

  1. ^ 21 лютага — Міжнародны дзень матчынай мовы // Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, 17 лютага 2003 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  2. ^ а б Міжнародны дзень роднай мовы (анг.) Promote Bangla Праверана 20 лютага 2013 г.
  3. ^ Дакумэнты 30-е сэсіі Генэральнае канфэрэнцыі ЮНЭСКО ЮНЭСКО Праверана 20 лютага 2013 г. (анг.)
  4. ^ Генэральная Асамблея ААН. Рашэньне 56-ай сэсіі № 262 аб шматмоўі (анг.) // Сусьветная ўстанова праўных зьвестак, 15 лютага 2002 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  5. ^ Алена Ляўковіч Сьвята матчынай мовы // Зьвязда : Газэта. — 18 лютага 2004. — № 42 (25055). — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Больш як палова існых у сьвеце моваў знаходзіцца на мяжы зьнікненьня // Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, 21 лютага 2007 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  7. ^ Міжнародны дзень роднай мовы // Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Праверана 21 лютага 2013 г.
  8. ^ Міжнародны дзень роднай мовы — увага новым ІТ ЮНЭСКО Праверана 20 лютага 2013 г. (рас.)
  9. ^ Кнігі для адукацыі на роднай мове (анг.) ЮНЭСКО Праверана 20 лютага 2013 г.
  10. ^ Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецы // Белазар, 23 лютага 2009 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  11. ^ Ларыса Гулякевіч. У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы, прысьвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы // Белтэлерадыёкампанія, 20 лютага 2009 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  12. ^ Марат Гаравы. У Менску адкрылася выстава «Захаваем моўную і культурную разнастайнасьць і шматмоўе», прысьвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы // БелаПАН, 1 лютага 2010 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  13. ^ Натальля Бардзілоўская. Сёньня Міжнародны дзень роднай мовы // Белтэлерадыёкампанія, 21 лютага 2012 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  14. ^ Тацяна Пастушэнка. Мінкультуры заклікае актыўней выкарыстоўваць у штодзённым жыцьці беларускую мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 лютага 2012 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  15. ^ Ала Мачалава Водгукі беларусізацыі // Жырандоля. — 21 лютага 2009. — № 2 (48). — С. 6.
  16. ^ У межах Дня роднай мовы ў Менску можна // Наша Ніва, 19 лютага 2010 г. Праверана 21 лютага 2013 г.
  17. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2021 г. № 99-З «Аб абароне пэрсанальных дадзеных» // Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дазеных Рэспублікі Беларусь, 20 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
  18. ^ Закон аб абароне пэрсанальных дадзеных перакладзены на беларускую мову // Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дазеных Рэспублікі Беларусь, 20 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
  19. ^ Ірына Сідарок. Закон аб абароне пэрсанальных дадзеных пераклалі на беларускую мову // Газэта «Зьвязда», 21 лютага 2023 г. Праверана 22 лютага 2023 г.
  20. ^ nieszczarda (2009-02-23) Вечарына беларускай і ангельскай моваў у Лёндане by-mova
  21. ^ Чайчыц, Алесь (2011-02-28) Паэтычныя чытаньні на Дзень Роднай Мовы ў Лёндане. Наша Ніва.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць