Вера Рыч
Ве́ра Рыч (па-ангельску: Vera Rich; 24 красавіка 1936 — 22 сьнежня 2009[3]) — ангельская паэтка, перакладчыца, журналістка і гісторык.
Вера Рыч | |
![]() Вера Рыч падчас наведваньня рэдакцыі «Нашай Нівы» ў красавіку 2007 году | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладчыца |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 красавіка 1936 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 20 сьнежня 2009[1] (73 гады) |
Месца сьмерці | Лёндан, Вялікабрытанія |
Месца пахаваньня | Канеў і Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўца, журналістка, паэтка, пісьменьніца, перакладніца, рэдактарка |
Навуковая сфэра | паэзія[2], translations from Ukrainian[d][2], translations from Belarusian language[d][2], журналістыка[2] і рэдагаваньне[d][2] |
Узнагароды |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў Лёндане. Атрымала адукацыю ў Лёнданскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Перакладчыцкую дзейнасьць пачала з украінскіх перакладаў, але пад уплывам Часлава Сіповіча пачала перакладаць беларускія вершы. Яе першы пераклад зь беларускай мовы — верш Янкі Купалы «На чужыне», надрукаваны ў часопісе «Бацькаўшчына».
Вера Рыч зьяўляецца аўтаркай зборніку «Як вада, як агонь» («Like Water, Like Fire») — першай у сьвеце анталёгіі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на заходнеэўрапейскую мову (ангельскую), які быў забаронены ў СССР у 1972 годзе, і зборніку «The Images Swarm Free» — падборкі перакладаў Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча і Зьмітрака Бядулі. Дасьледавала праблематыку яўрэйска-беларускіх адносінаў, гісторыі царквы на Беларусі, прапагандавала беларускую культуру на Захадзе. Пераклады зь беларускай мовы вызначаюцца дакладнасьцю і веданьнем кантэксту. Пісала вершы на беларускую гістарычную тэматыку («На ўгодкі Слуцкага паўстаньня», «Рэцэпт цуда» і іншыя). З 1993 году намесьнік галоўнага рэдактара квартальніка «The Ukrainian Review» («Украінскі агляд»), які зь яе прыходам стаў удзяляць значную ўвагу ўкраінска-беларускім культурным і гістарычным сувязям. Часта выступала з артыкуламі ў беларускім друку. Працавала над ангельскім перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа.
ТворыРэдагаваць
- «Ellisif Jarizleifsdottir» (Elizaveta Jaroslavna) in the Northern Sources. London, 1964
- Like Water, Like Fire. Translated by Vera Rich. L., 1972
- The Images Swarm Free. Translated by Vera Rich. L., 1982
- Jewish themes and characters in Belorussian texts // Blum, J. and Rich, V. The Image of the Jew in Soviet Literature — the Post-Stalin Period. New York, 1984
- Poems on Liberty. Reflections for Belarus. Translated by Vera Rich. Praha, 2004.
- «Ellisif Jarizleifsdottir» у нарманскіх крыніцах. Жыхары Скандынавіі і Кіеўская Русь. Пераклад з ангельскай мовы І. Сташкевіча. Менск. 1997.
- Раньняя сьвятыня на Беларусі (паводля ісляндзкай сагі) // Божым шляхам. — 1965. — № 1(88). — P. 3-4.
ГалерэяРэдагаваць
Два выданьні анталёгіі «Як вада, як агонь»
Мэмарыял на месцы пахаваньня Веры Рыч у беларускай царкве ў Лёндане
Чытае з кнігі ўласных перакладаў "Як вада, як агонь" падчас сьвяткаваньня Купальля ў Лёндне, 2009
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Алесь Белы // . — Менск: .
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Сяргей Дубавец. Беларуская Вера ў Лёндане — інтэрвію на мове анёлаў
- Вера Рыч. Арыгінальны артыкул Алеся Белага
- Старонка на Belarus-misc.org
- Біяграфія на Slounik.org
- Аляксандра Макавік. Дарагая Вера: гісторыя аднаго перакладу
- Вера Рыч (2011/07/11) Вера Рыч: Галоўны дзень майго жыцьця(бел.). Belarusians in Britain | Беларусы ў Вялікабрытаніі. Архіўная копія