Дземіды
Дземіды́[1] — вёска ў Беларусі, у складзе Скараднянскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 25 чал. (2004). Знаходзяцца за 35 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 212 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Скароднае — Ельск.
Дземіды | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Скараднянскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°36′0″ пн. ш. 28°52′21″ у. д. / 51.6° пн. ш. 28.8725° у. д.Каардынаты: 51°36′0″ пн. ш. 28°52′21″ у. д. / 51.6° пн. ш. 28.8725° у. д. |
± Дземіды |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Дземіды згадваюцца ў XIX ст. як хутар Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 4 двары, 44 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 6 двароў, 47 жыхароў; 1917 — 11 двароў; 1940 — 19 двароў, 95 жыхароў; 1959 — 97 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 25 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.