Дворышча (Жлобінскі раён)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Дво́рышча[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 369 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на захад ад места Жлобін, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 132 км ад Гомелю.

Дворышча
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 369 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.833° пн. ш. 29.55° у. д. / 52.833; 29.55Каардынаты: 52°50′ пн. ш. 29°33′ у. д. / 52.833° пн. ш. 29.55° у. д. / 52.833; 29.55
Дворышча на мапе Беларусі
Дворышча
Дворышча
Дворышча

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцепскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1925 годзе ў Дабравольшчынскім сельсавеце Парыцкага раёну Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавала кузьня. У часы нямецка-савецкай вайны ў баях за вёску і навакольлі загінулі 68 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 27 чэрвеня 1944 году. На франтах загінулі 57 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 году да 18 студзеня 1965 году цэнтар Дварышчанскага сельсавету Парыцкага, з 29 ліпеня 1961 году Шацілавіцкага, з 25 сьнежня 1962 году Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу імя В. І. Леніна. Разьмяшчаюцца лясьніцтва, аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць