Сьмільгінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Сьмільгі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Сьмільгіні.

Сьмільгінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сьмільгіні
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 11 лютага 1972
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасуня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну.

11 лютага 1972 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасьмільгінскага (9 населеных пунктаў: Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Пятроўка, Смільгіні, Станкелішкі і Трайгі) і Забалацкага (6 населеных пунктаў: Баброўнікі, Бярозаўка, Запрудзяны, Каламыцкія, Пашкі і Слаўная) сельсаветаў[1].

На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

  1. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.