Гімназія імя Тамаша Зана (Маладэчна)

Дзяржа́ўная вышэ́йшая гімна́зія імя́ Та́маша За́на (па-польску: Wyższe Gimnazjum Państwowe im. T. Zana) — 8-клясная адукацыйная ўстанова Маладэчна ў міжваеннай Польшчы. Дзейнічала ў 1922—1939 роках, выкладаньне вялося па-польску.

Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Тамаша Зана
Wyższe Gimnazjum Państwowe im. T. Zana

Будынак гімназіі, фота пачатку XX ст.
Заснаваная 5 ліпеня 1922
Зачыненая 1939
Дырэктар Тадэвуш Яцунскі
Тып гімназія
Адрас ПольшчаМаладэчна, вул. Замкавая, 19
Геаграфічныя каардынаты 54°19′24.72″ пн. ш. 26°52′42.39″ у. д. / 54.3235333° пн. ш. 26.8784417° у. д. / 54.3235333; 26.8784417Каардынаты: 54°19′24.72″ пн. ш. 26°52′42.39″ у. д. / 54.3235333° пн. ш. 26.8784417° у. д. / 54.3235333; 26.8784417
Патрон Тамаш Зан
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Тамаша Зана на мапе Польшчы (1918—1939)
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Тамаша Зана
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Тамаша Зана
Дзяржаўная вышэйшая гімназія імя Тамаша Зана

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, за якім знаходзіцца гімназія імя Тамаша Зана, былы будынак кляштару трынітарыяў, паштоўка 20-х рокаў XX ст.

Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны і заняцьця Заходняе Беларусі Польшчай паўстала пытаньне аб узнаўленьні ўстановаў адукацыі. Да Першай сусьветнай вайны ў Маладэчне знаходзілася настаўніцкая сэмінарыя, якая адрозьнівалася адным з найлепшых узроўняў адукацыі на тэрыторыі ня толькі Беларусі, але і на ўсім абшары Расейскай імпэрыі. У 1915 годзе, з набліжэньнем немцаў да Маладэчна, сэмінарыя была эвакуяваная. Наступныя войны перашкаджалі адрадзіць асьветнае і культурнае жыцьцё ў Маладэчне. Толькі 12 кастрычніка 1920 году польскія войскі канчаткова замацаваліся ў горадзе, пасьля чаго пачалося адраджэньне культурнага жыцьця ў мястэчку, былі створаны ці адроджаны: грамадзкія ўстановы, футбольны клюб, касьцёл. Пачалася падрыхтоўка да адкрыцьця новай адукацыйнай установы.

5 ліпеня 1922 году пастановаю Міністэрства веравызнаньняў і публічнай асьветы (польск. Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё гімназіі. 15 сакавіка 1923 году гімназія атрымала імя выбітнага дзеяча беларускага і польскага вызваленчага руху, навукоўцы Тамаша Зана, які нарадзіўся недалёка ад Маладэчна, у вёсцы Мясата. Гімназія стваралася ў большасьці на базе таго, што засталося ад былой настаўніцкай сэмінарыі. Знаходзілася гімназія па вуліцы Замкавай, што ў Старым Месцы, у будынку былой настаўніцкай сэмінарыі (былы будынак кляштару трынітарыяў)[a]. Гімназія была гуманітарнага напрамку. Дзеці выхоўваліся ў польскім патрыятычным духу ў лепшых шляхецкіх традыцыях[b], але немалы ўплыў на дзяцей аказваў і беларускі рух, які прадстаўляў тут Міхась Станкевіч[1].

Вучэбны працэс

рэдагаваць

Заняткі ў гімназіі пачыналіся 1 верасьня, заканчваліся напрыканцы чэрвеня. Паводле праграмы выкладаліся:

 


 
Пасьведчаньне вучаніцы гімназіі імя Тамаша Зана

Усе гімназісты абавязаныя былі насіць школьную форму ўсталяванага ўзору: хлопцы — мундзірыкі блакітнага колеру з акантоўкай, дзяўчаты — спаднічкі ў складачку і блузкі з доўгімі рукавамі. На левым рукаве была нашыўка з эмблемай «926», на сьпінжаках — пазнакі клясы. На галовах хлапцы насілі капелюшы са значкамі ў выглядзе раскрытай кнігі[2]; дзяўчаты — такія самыя берэты.

На заднім двары гімназіі месьцілася спартовая пляцоўка, дзе ладзіліся гімнастычныя заняткі, гульні ў валейбол, рэгбі, баскетбол, футбол, трэніроўкі ў кіданьні кап’я, ядра.

Недалёка ад гімназіі была беларуская кнігарня, якая месьцілася[c] амаль насупраць Сьвята-Пакроўскай царквы[1]. Да 1939 году гэтая кнігарня ў Маладэчне заставалася адным зь нямногіх апірышчаў нацыянальнай культуры, дзе легальна можна было набыць беларускія кнігі, газэты, часопісы, падручнікі, пакарыстацца фондам вялікай і багатай беларускай бібліятэкі, якая спрэс складалася з выданьняў былой Заходняй Беларусі[1]. Гаспадаром маладэчанскай кнігарні быў Міхась Станкевіч — беларускі асьветнік, кнігар, настаўнік, патрыёт[1]. Вучні гімназіі актыўна карысталіся беларускай бібліятэкай і крамай, дзякуючы чаму, нягледзячы на польскую адукацыю, расьлі ў беларускім нацыяналістычным духу[1].

Выкладчыцкі склад і прадметы выкладаньня
у гімназіі ім. Т. Зана
у міжваенны пэрыяд
Прадмет
Выкладчык
Фізыка Вацлаў Віткевіч
Гісторыя Антоні Анцэвіч
Геаграфія Зоф’я Зыкоўская
Гімнастыка Ян Калішэк
Француская мова Тэафілія Рымша-Баразьдзічава
Польская мова Юльян Швэд
Лацінская мова Зоф’я Зыкоўская
Матэматыка Вацлаў Віткевіч
Плястыка Яўгенія Аляксандровіч
Сьпевы Тамаш Радзішэўскі
Асновы каталіцтва
Асновы праваслаўя

Выхаваўчая праца ладзілася праз гурткі і клюбы: ладзіліся публічныя канцэрты, літаратурныя вечарыны, гістарычныя, літаратурныя, навуковыя і краязнаўчыя клюбы гурткі. Таксама дзеці мелі магчымасьць дадаткова вывучаць замежную мову. Ладзіліся этнаграфічныя экспэдыцыі.

Вучні гімназіі

рэдагаваць
 
Вокладка пасьведчаньня вучня гімназіі

У першым навучальным годзе 1922—1923 у гімназіі займаліся 116 вучняў, сярод якіх 61 хлопчык і 55 дзяўчынак[2].

Нягледзячы на тое, што роднай для абсалютнай большасьці вучняў была беларуская мова, у школе яны размаўлялі па-польску. Практычна ўсе вучні гімназіі паходзілі ці з Маладэчна, ці з ваколіцаў: Лебедзева, Беніцы і г. д. Большасьць зь іх была беларусамі па паходжаньні і ахвотна цікавілася беларускай культурай, якая прысутнічала ў Маладэчне[1].

Навучаньне

рэдагаваць

У сакавіку 1926 году гімназію наведаў акруговы інспэктар, які застаўся вельмі задаволены ўзроўнем адукацыі[2]. У гэтым жа годзе быў арганізаваны літаратурна-навуковы гурток, а крыху пазьней гістарычны і краязнаўчы[2].

Навучальны 1928—1929 год быў па-свойму знамянальным: адкрылася 8-я кляса, і гімназія атрымала правы навучальнай установы поўнага гуманітарнага тыпу[2]. З гэтага часу ніводны вучань не вызваляўся ад аплаты[2]. У тым жа годзе гімназію скончылі 152 вучні, зь іх 91 хлопчык і 61 дзяўчынка[2]. Для годнага вонкавага выгляду гімназіі было выдадзена 10000 злотых[d][2].

За вучобу ў гімназіі ў 1930-я гады трэба было плаціць 200 злотых штогод[e][2].

Пасьля захопу Маладэчна савецкімі войскамі ў 1939 годзе, амаль усе дзеячы адукацыі Маладэчна, у тым ліку шматлікія выкладчыкі і навучэнцы гімназіі, былі арыштаваныя. Ужо ў кастрычніку таго ж году гімназія была закрытая, а на яе базе была адкрытая пэдагагічная вучэльня імя Янкі Купалы, якое праіснавала да чэрвеня 1941 году[2].

  1. ^ Будынак гімназіі існуе і дагэтуль, цяпер гэта Маладэчанскі станказавод.
  2. ^ Гімназія павінная была быць спадчыньніцай Маладэчанскай дваранскай вучэльні, якая існавала тут да паўстаньня 1831 году і адрозьнівалася вялізным патрыятызмам. Таксама ў гэтай вучэльні навучаўся Тамаш Зан.
  3. ^ Будынак кнігарні не захаваўся, цяпер на тым месцы стаіць будынак былой крамы «Садавіна й гародніна».
  4. ^ Па тых часах вялікая сума.
  5. ^ Для параўнаньня, у той час на гэтыя грошы можна было купіць 100 пудоў іржы.
  1. ^ а б в г д е Куфэрак Віленшчыны. Міхась Казлоўскі. Беларускі кнігар
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Учительская семинария(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гімназія імя Тамаша Зана (Маладэчна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў