Майкл Рычард Доўсан (па-ангельску: Michael Richard Dawson; нарадзіўся 18 лістапада 1983 году, Норталэртан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, абаронца. Мае ў сваім актыве 4 матчы за нацыянальную зборную Ангельшчыны.

Майк Доўсан
Michael Dawson 2016-05-28 1.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лістапада 1983(1983-11-18)[1] (37 гадоў)
Норталэртан, Паўночны Ёркшыр[d]
Рост 188 см
Вага 79 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2014
2014—2018
2018—2021
Нотынггэм Форэст
Тотэнгэм Готспур
Гал Сіці
Нотынггэм Форэст
83 (7)
236 (7)
125 (8)
28 (1)
Зборныя
2010—2011 Ангельшчына 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

БіяграфіяРэдагаваць

Прафэсійна Доўсан стаў выступаць зь лістапада 2000 году. За «Нотынггэм Форэст» ён правёў 91 матч, уключаючы ягоную дэбютную гульню супраць «Ўолсалу» 1 красавіка 2002 году, якая скончылася паразай зь лікам 3:2. 31 студзеня 2005 году падпісаў кантракт з «Тотэнгэмам Готспурам».

Нацыянальная зборнаяРэдагаваць

На чэмпіянаце сьвету 2010 году Доўсан замяніў у нацыянальнай камандзе траўмаванага Рыё Фэрдынанда, аднак на гэтым першынстве так і не згуляў ніводнай гульні. Дэбют Майкла адбыўся ў таварыскай сустрэчы са зборнай Вугоршчыны, якая прайшла 11 жніўня 2010 году.

ДасягненьніРэдагаваць

«Тотэнгэм Гостпур»:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Transfermarkt — 2000.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць