Гэрман Лёнс (па-нямецку: Hermann Löns; 29 жніўня 1886, у Кульме пад Бромбэргам ва Ўсходняй Прусіі — 26 верасьня 1914, пад Рэймсам у Францыі) — нямецкі журналіст, пісьменьнік, паэт. Яшчэ пры жыцьці Лёнс, чыім улебёным краявідам была пустка, стаў легендай як паляўнічы, пясьняр радзімы, пясьняр, абаронца і дасьледчык прыроды. Ён загінуў у час Першай сусьветнай вайны, ягоныя астанкі пасьля выкарыстоўваліся нацыстамі з мэтай прапаганды.

Гэрман Лёнс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 жніўня 1866(1866-08-29)
Памёр 26 верасьня 1914(1914-09-26)[2] (48 гадоў)
Бацькі Friedrich Wilhelm Löns[d][1]
Сужэнец Lisa Hausmann-Löns[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст, сцэнарыст, пісьменьнік
Мова нямецкая[3]

Жыцьцё й праца

рэдагаваць

Школа й адукацыя

рэдагаваць

Гэрман Лёнс быў першым з чатырнаццаці дзяцей у сям’і настаўнікаў Фрыдрыха і Кляры Лёнс[4]. Калі Гэрману споўніўся адзін год, ягонага бацьку перавялі ў Дойч-Кронэ, цяпер Валч (ням. Deutsch Krone; польск. Wałcz), што ляжыць на поўдні Тухольскіх бароў, буйнога ляснога масіву. Тут Гэрман пайшоў у школу і пасля пачаў наведваць гімназію. Відавочна, што дзяцінства сярод лясоў і пустак Тухольскіх бароў паўплывала на будучага творцу. У 1884 годзе бацька зноў быў перадзевены на працу ў Мюнстэр[4], дзе Гэрман Лёнс скончыў гімназію ў 1887 годзе. Пасьля гэтага ён пачаў вывучаць мэдыцыну ў Ґрайфсвальдзкім(be) унівэрсытэце. Там ён стаў чальцом студэнцкага брацтва Turnerschaft Cimbria, зь якога ён быў выключаны з-за даўгоў[4]. Так як Лёнс быў ня ў стане сплочваць выдаткі на адукацыю, у 1888 годзе ён перабраўся ў Ґётынґен, але ужо ў 1889-м вярнуўся ў Мюнстэр, не атрымаўшы ступені. На патрабаваньне ягонага бацькі ён пачынае вывучаць матэматыку й натуральныя навукі, перасьледаваў навуковы інтарэс ў малякалёгіі. Падчас навучаньня ў Мюнстэры, у Гэрмана Лёнса выяўляецца схільнасьць да алькаголю, у гэты ж час ён трапляе ў турму на пяць дзён за «бязладныя паводзіны, абрáзы й супраціў»[4].

Праца й асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У 1890 годзе Гэрман Лёнс заручаецца з Элізабэтай Эрбэк, афіцыянткай зь Мюнстэру. Ён вырашае кінуць навучаньне, ня скончыўшы, каб стаць журналістам, што прыводзіць да разрыву з бацькам. У 1891 годзе Лёнс пераязджае ў Кайзэрсьляўтэрн атрымоўвае пасаду рэдактара ў ґазэце «Пфэльцышэ Прэсэ» (ням. Pfälzische Presse). Праз два гады яго звальняюць з-за непунктуальнасьці й схільнасьці да злоўжываньня алькаголем. Ён часта зьмяняе месцы пражываньня як у Кайзэрсьляўтэрне, так і ў Ґеры, і ў Гамбурґу. У Гамбурґу Лёнс працуе як самастойны рэпатртэр падчас эпідэміі халеры. У 1892 годзе, у 26-цігадовым узросьце зьдзяйсьняе першыя вылазкі ў Люнэбурскую пустку(be).

У 1893 годзе Гэрман Лёнс зьяжджае ў Гановэр, дзе ён бярэ шлюб з Элізабэтай Эрбэк. Тут ён становіцца вольным супрацоўнікам мясцовай ґазэты «Гановэршэр Анцайґэр» (ням. Hannoverscher Anzeiger), дзе піша крытычныя артыкулы на лякальна палітычныя тэмы[5]. Тут Лёнс выдае свае першыя вершы пад псэўданімам «Fritz von der Leine» (Фрыц зь Ляйнэ). Таксама Гэрман становіцца чальцом Прыроднагістарычнага таварыства Гановэру. Працуе журналістам для створанага часопіса «Нідэрзаксэн» (ням. Niedersachsen). Пазьней, у 1897 годзе займае пасаду галоўнага рэдактара «Гановэршэр Анцайґэр».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гэрман Лёнссховішча мультымэдыйных матэрыялаў