Гутка (Гомельская вобласьць)

былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Гу́тка[1] — былая вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Гутка
трансьліт. Hutka
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Веткаўскі
Сельсавет: Неглюбскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
СААТА: 3208828011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′32″ пн. ш. 31°30′28″ у. д. / 52.67556° пн. ш. 31.50778° у. д. / 52.67556; 31.50778Каардынаты: 52°40′32″ пн. ш. 31°30′28″ у. д. / 52.67556° пн. ш. 31.50778° у. д. / 52.67556; 31.50778
Гутка на мапе Беларусі ±
Гутка
Гутка
Гутка
Гутка
Гутка
Гутка

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (52 сям’і) пераселеныя ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стаўбунскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году разьмяшчаліся ў вёсцы — школа пісьменнасьці, хлебазапасная крама; побач знаходзіўся хутар. У 1909 годзе 295 дзесяцінаў зямлі.

У 1926 годзе ў Шэйкагуткаўскім сельсавеце Сьвяцілавіцкага раёну Гомельскай акругі, працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтар — вёска Старое Закружжа).

Геаграфія

рэдагаваць

За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомелю, 30 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Старое ЗакружжаВетка. Драўляныя хаты стаяць уздоўж прасёлкавай дарогі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 34 двары, 232 жыхары; хутар 2 двары, 3 жыхары (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 39 двароў, 280 жыхароў; 1926 год — 58 двароў, 295 жыхароў; 1959 год — 126 жыхароў (паводле перапісу); 1990 год — жыхары (52 сям’і) пераселеныя
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 114

Літаратура

рэдагаваць