Галяндыя (гістарычная вобласьць)

Галя́ндыя (па-нідэрляндзку: Holland) — гістарычная вобласьць на захадзе Нідэрляндаў. Уключае тэрыторыю дзьвюх правінцыяў краіны — Паўночнай Галяндыі (па-нідэрляндзку: Noord-Holland) і Паўднёвай Галяндыі (па-нідэрляндзку: Zuid-Holland). У мінулым Галяндыя была графствам, якое ўваходзіла ў Сьвяшчэнную Рымскую імпэрыю. Пасьля стала адной зь дзяржаваў, што склалі Рэспубліку Сямі Аб'яднаных Правінцыяў Нідэрляндаў (існавала з 1581 да 1795 г.).

Галяндыя
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус рэгіён і дзяржава
Плошча 5488 км²
Месцазнаходжаньне
Holland position.svg
Галяндыя на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У 1806—1810 існавала Каралеўства Галяндыі, васальнае ў дачыненьні да Францускай Імпэрыі Напалеона I; каралём яго быў адзін з братоў Напалеона, Людовік I Банапарт. Каралеўства Галяндыя прыйшло на зьмену гэтаксама васальнай Батаўскай Рэспубліцы і спыніла сваё існаваньне пасьля таго, як усе Нідэрлянды былі анэксаваныя Францыяй у 1810.

Назва Галяндыя паходзіць ад словаў «гольт лянд» (па-нідэрляндзку: holt land — літаральна «драўляная краіна»). У шэрагу краінаў гэтая назва ўжываецца ў дачыненьні да ўсяго Каралеўства Нідэрляндаў, што зьяўляецца палітычна некарэктным (як і ўжываньне назвы Ангельшчына ў дачыненьні да ўсёй Вялікабрытаніі). Такое ўжываньне выклікае пратэст у некаторых жыхароў іншых правінцыяў, у прыватнасьці Фрысьлянду, Паўночнага Брабанту, Лімбургу і іншых.

КрыніцыРэдагаваць