Віленскі саміт 2023 году
Ві́ленскі са́міт НАТО 2023 го́ду — зьезд прадстаўнікоў урадаў-удзельнікаў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО), які адбыўся 11—12 ліпеня 2023 году ў Вільні (Летува).
Краіна | Летува |
---|---|
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Вільня |
Папярэднік | Мадрыдзкі саміт 2022 году |
Наступнік | 2024 Washington summit |
Дата пачатку | 11 ліпеня 2023 |
Дата заканчэньня | 12 ліпеня 2023 |
Саміт быў афіцыйна прапанаваны падчас Мадрыдзкага саміту 2022 году(uk),[1] а яго даты былі вызначаныя 9 лістапада 2022 году[2].
11 ліпеня 2023 году старшыні ўрадаў на паседжаньні Паўночнаатлянтычнай рады абнародавалі Камюніке Саміту Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО), якое налічвала 90 артыкулаў. У 12-м артыкуле Камюніке адзначалася: «Мы вырашылі заснаваць Раду НАТО—Украіна, … дзе хаўрусьнікі і Ўкраіна засядаюць у якасьці роўных сябраў, каб прасоўваць… эўраатлянтычныя памкненьні Ўкраіны да сяброўства ў НАТО»[3]. У 65-м артыкуле згадвалася: «Мы дамовіліся заснаваць Марскі асяродак бясьпекі вызначальнай падводнай інфраструктуры НАТО ў рамках Марскога камандаваньня НАТО (МарКам)»[4].
Перадумовы
рэдагавацьПрэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі ў сваім выступе перад Летувіскім Соймам у студзені 2023 году назваў саміт лёсавызначальным[5].
Ужо ў лютым 2023 году й Швэцыя, і Фінляндыя спадзяваліся, што Вугоршчына й Турэччына завершаць неабходныя ратыфікацыі дакумэнтаў для іх прыёму ў сябры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Madrid Summit Declaration
- ^ NATO Secretary General announces dates for 2023 Vilnius Summit
- ^ Кіраўнік МЗС Украіны адрэгаваў на вынікі саміту: «Наш шлях у НАТО стаў карацейшым» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 12 ліпеня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2023 г.
- ^ Камюніке Віленскага саміту (анг.) // Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы, 11 ліпеня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2023 г.
- ^ Zelenskyy Hopes That NATO Summit in Lithuania Will Be Fateful