Гран-пры Эўропы

этап гонак Формулы-1

Гран-пры́ Эўро́пы альбо Эўрапе́йскае Гран-пры — гонкавае спаборніцтва Формулы-1, якое ладзілася ў 1980-х — 2010-х роках. Месца правядзеньня мянялася: гаспадарамі магла стаць краіна, якая таксама прымала нацыянальнае Гран-пры, але толькі на іншай трасе.

Гран-пры Эўропы
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 23
Сьцяг Нямеччыны Нюрбургрынг (12)
Сьцяг Гішпаніі Валенсія (5)
Сьцяг Вялікабрытаніі Брэндз-Гэч (2)
Сьцяг Гішпаніі Хэрэс (2)
Сьцяг Вялікабрытаніі Донінгтан (1)
Сьцяг Азэрбайджану Баку (1)
Першая гонка 1983
Апошняя гонка 2016
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (7)
Сэзон 2016 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Да 1980-х рокаў Гран-пры Эўропы ладзіліся таксама, але гэта было не асобнае спаборніцтва, а ганаровы тытул, які надавалі якому-небудзь нацыянальнаму Гран-пры.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Міжнародная асацыяцыя прызнаных аўтамабільных клюбаў(d) заснавала Гран-пры Эўропы як ганаровы тытул для аўтагоначных спаборніцтваў у Эўропе. Першым гэтае званьне ў 1923 року атрымала Гран-пры Італіі; да вайны яно надавалася амаль штороку да 1930, калі ў другі раз гэтае званьне атрымала Гран-пры Бэльгіі.

Па вайне ў 1947 року эўрапейскім Гран-пры зноўку стала Бэльгія. Цягам трыццаці гадоў (за выняткам 1953 і 1969—1971) званьне надавалася Гран-пры розных краінаў. Апошнім стала Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 году. Усе пасьляваенныя ганаровыя тытулы тычыліся гонак Формулы-1; толькі Гран-пры Бэльгіі 1952 году прайшло ў Формуле-2.

Найбольш разоў тытул эўрапейскага Гран-пры атрымлівалі італьянскае і бэльгійскае — па сем разоў.

Як асобнае спаборніцтва чэмпіянату сьвету ў Формуле-1 Гран-пры Эўропы ўпершыню было зладжанае ў 1983 року на трасе Брэндз-Гэч у Брытаніі і пачаткова плянавалася аднаразовым, бо замяніла скасаваную гонку ў Нью-Ёрку. Аднак дзякуючы посьпеху гонкі было вырашана правесьці яе й налета. Тым ня меней, Брэндз-Гэч ня мог прыняць наступную гонку, бо па цотных гадох прымаў Гран-пры Вялікабрытаніі, таму ў 1984 року Гран-пры Эўропы прайшло на Нюрнбургрынгу. Пасьля гонкі 1986 року, якая вярнулася ў Брэндз-Гэч, надышоў працяглы перапынак.

На 1993 рок было заплянаванае правядзеньне Гран-пры Азіі замест Гран-пры Мэксыкі. Аднак гэтыя пляны сарваліся, тады была дададзеная гонка на трасе ў Донінгтане (Ангельшчына), якое атрымала назву Гран-пры Эўропы. Першае і апошняе Гран-пры на Донінгтане выйграў Айртан Сэна. У наступныя гады эўрапейскія Гран-пры адбыліся ў Хэрэсе (Гішпанія) ды Нюрнбургрынгу (Нямеччына), на якім у 1999—2007 увогуле ладзілася нязьменна.

На 20082012 сэзоны Гран-пры Эўропы пераехала ў гішпанскую Валенсію. Пасьля гэтага надышоў перапынак да 2016 року, калі Гран-пры Эўропе адбылося ў Азэрбайджане. Ужо з наступнага году азэрбайджанскі этап атрымаў уласную назву Гран-пры Азэрбайджану, а эўрапейскае Гран-пры скончылася.

Пераможцы

рэдагаваць

Часы ганаровага тытулу

рэдагаваць

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

 
Брэндз-Гэч, выкарыстоўваўся ў 1983 і 1985
 
Донінгтан, выкарыстоўваўся ў 1993
 
Хэрэс, выкарыстоўваўся ў 1994 and 1997
 
Траса GP Нюрбургрынгу, выкарыстоўвалася ў 1984, 1995, 1996 і 1999—2007
 
Меская траса Валенсіі, выкарыстоўвалася ў 2008—2012
 
Меская траса Баку, выкарыстоўвалася ў 2016
 
Мапа ўсіх месцаў правядзеньня Гран-пры Эўропы
Рок Гоначнік Канструктар Гран-пры Траса Справаздача
1923   Карлё Салямана Фіят   Гран-пры Італіі Поўнае кола Монцы Справаздача
1924   Джузэпэ Кампары Альфа-Рамэо   Гран-пры Францыі Ліён Справаздача
1925   Антоніё Аскары Альфа-Рамэо   Гран-пры Бэльгіі 15 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1926   Жуль Гу Бугаці   Гран-пры Сан-Сэбаст’яну Лясартэ Справаздача
1927   Рабэр Бэнуа Дэляж   Гран-пры Італіі Поўнае кола Монцы Справаздача
1928   Люі Шырон Бугаці   Гран-пры Італіі Поўнае кола Монцы Справаздача
1929 Ня ладзілася
1930   Люі Шырон Бугаці   Гран-пры Бэльгіі 15 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1931

1946
Ня ладзілася
1947   Жан-П’ер Віміль Альфа-Рамэо   Гран-пры Бэльгіі 14 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1948   Карлё Фэлічэ Тросьсі Альфа-Рамэо   Гран-пры Швайцарыі Брэмгартэн Справаздача
1949   Альбэрта Аскары Фэрары   Гран-пры Італіі Монца Справаздача
1950   Джузэпэ Фарына Альфа-Рамэо   Гран-пры Вялікабрытаніі Сыльвэрстоўн Справаздача
1951   Люіджы Фаджыёлі
  Хуан Мануэль Фанхіё
Альфа-Рамэо   Гран-пры Францыі Рэймс-Гэ Справаздача
1952   Альбэрта Аскары Фэрары   Гран-пры Бэльгіі 14 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1953 Ня ладзілася
1954   Хуан Мануэль Фанхіё Мэрсэдэс   Гран-пры Нямеччыны Паўночная пятля Нюрбургрынгу Справаздача
1955   Марыс Трэнтыньян Фэрары   Гран-пры Манака Манака Справаздача
1956   Стэрлінг Мос Мазэраці   Гран-пры Італіі Поўнае кола Монцы Справаздача
1957   Тоні Брукс
  Стэрлінг Мос
Ванўол   Гран-пры Вялікабрытаніі Эйнтры Справаздача
1958   Тоні Брукс Ванўол   Гран-пры Бэльгіі 14 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1959   Тоні Брукс Фэрары   Гран-пры Францыі Рэймс-Гэ Справаздача
1960   Філ Гіл Фэрары   Гран-пры Італіі Поўнае кола Монцы Справаздача
1961   Стэрлінг Мос Лотас-Клаймакс   Гран-пры Нямеччыны Паўночная пятля Нюрбургрынгу Справаздача
1962   Грэм Гіл БРМ   Гран-пры Нідэрляндаў Зандворт Справаздача
1963   Грэм Гіл БРМ   Гран-пры Манака Манака Справаздача
1964   Джым Кларк Лотас-Клаймакс   Гран-пры Вялікабрытаніі Брэндз-Гэч Справаздача
1965   Джым Кларк Лотас-Клаймакс   Гран-пры Бэльгіі 14 км траса Спа-Франкаршаму Справаздача
1966   Джэк Брэбэм Брэбэм-Рэпка   Гран-пры Францыі Рэймс-Гэ Справаздача
1967   Джон Сэртыс Хонда   Гран-пры Італіі Монца Справаздача
1968   Джэкі Ст’юарт Матра-Форд   Гран-пры Нямеччыны Паўночная пятля Нюрбургрынгу Справаздача
1969

1971
Ня ладзілася
1972   Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд   Гран-пры Вялікабрытаніі Брэндз-Гэч Справаздача
1973   Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд   Гран-пры Бэльгіі Зольдэр Справаздача
1974   Клэй Рэгацоні Фэрары   Гран-пры Нямеччыны Паўночная пятля Нюрбургрынгу Справаздача
1975   Віторыё Брамбільля Марч-Форд   Гран-пры Аўстрыі Österreichring Справаздача
1976   Джэймз Гант Макларэн-Форд   Гран-пры Нідэрляндаў Зандворт Справаздача
1977   Джэймз Гант Макларэн-Форд   Гран-пры Вялікабрытаніі Сыльвэрстоўн Справаздача
Крыніцы:[1]

Часы самастойнага Гран-пры

рэдагаваць
Рок Гоначнік Канструктар Траса Справаздача
1983   Нэльсан Піке Брэбэм-BMW   Брэндз-Гэч Справаздача
1984   Ален Прост Макларэн-ТАГ   Траса GP Нюрбургрынгу Справаздача
1985   Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда   Брэндз-Гэч Справаздача
1986

1992
Ня ладзілася
1993   Айртан Сэна Макларэн-Форд   Донінгтан Справаздача
1994   Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Форд   Хэрэс Справаздача
1995   Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Рэно   Траса GP Нюрбургрынгу Справаздача
1996   Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Справаздача
1997   Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс   Хэрэс Справаздача
1998 Ня ладзілася
1999   Джоні Гербэрт Ст’юарт-Форд   Траса GP Нюрбургрынгу Справаздача
2000   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2001   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2002   Рубэнс Барыкела Фэрары Справаздача
2003   Ральф Шумахэр Ўільямз-BMW Справаздача
2004   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005   Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2006   Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2007   Фэрнанда Алёнса Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2008   Фэліпэ Маса Фэрары   Валенсія Справаздача
2009   Рубэнс Барыкела Brawn-Мэрсэдэс Справаздача
2010   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2011   Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2012   Фэрнанда Алёнса Фэрары Справаздача
2013

2015
Ня ладзілася
2016   Ніка Росбэрг Мэрсэдэс   Баку Справаздача
2017 замененае на Гран-пры Азэрбайджану
Крыніца:[2]
  1. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 8–88, 197–208. — ISBN 978-0-7603-0152-4
  2. ^ European GP. ChicaneF1.