Гран-пры Азэрбайджану
этап чэмпіянату сьвету Формулы-1
Гран-пры Азэрбайджану (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Qran Prisi) — гонка Формулы-1 на мескай трасе ў Баку. Ладзіцца з чэмпіянату сьвету 2017 року па цяпер.
Баку | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 6 |
Першая гонка | 2017 |
Лідэр (гоначнік) | Сэрхіё Пэрэс (2) |
Лідэр (канструктар) | Рэд Бул Рэйсінг (4) |
Траса | |
Працягласьць кола | 6,003 км |
Працягласьць гонкі | 306,049 км |
Колькасьць колаў | 51 |
Сэзон 2023 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Вонкавыя спасылкі | |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершая гонка Формулы-1 на мескай трасе ў Баку адбылася годам раней, у 2016, і называлася Гран-пры Эўропы. З 2017 року спаборніцтва мае цяперашні назоў. Першым чэмпіёнам Азэрбайджану стаў Даніель Рык’ярда з «Рэд Булу».
Гонка ў 2020 року сьпярша была перанесеная з прычыны пандэміі каранавірусу, а пасьля і скасаваная.
У 2023 року на Гран-пры Азэрбайджану ўпершыню была паспрабаваная новая гонка, якая атрымала назву «спрынт-перастрэлка». Фактычна гэта была асобная кваліфікацыя на спрынт-гонку.
Пераможцы
рэдагавацьРок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
---|---|---|---|
2017 | Даніель Рык’ярда | Рэд Бул Рэйсінг-TAG Heuer | Справаздача |
2018 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача |
2019 | Вальтэры Ботас | Мэрсэдэс | Справаздача |
2020 | Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19 | ||
2021 | Сэрхіё Пэрэс | Рэд Бул Рэйсінг-Хонда | Справаздача |
2022 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул Рэйсінг-RBPT | Справаздача |
2023 | Сэрхіё Пэрэс | Рэд Бул Рэйсінг-Honda RBPT | Справаздача |
Крыніцы:[1][2] |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Azerbaijan GP. ChicaneF1.
- ^ Sergio Pérez is the ultimate street fighter in Baku. Red Bull. Архіўная копія ад 6 December 2021 г.