Глебкаўка (рака)
рака ў Беларусі
Гле́бкаўка, Глебаўка — рака ў Менскім і Смалявіцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Волмы (басэйн Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Глебкавічы Менскага раёну, вусьце каля вёскі Волма Смалявіцкага раёну. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Па берагах ракі пераважае лес.
Глебкаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Глебкавічы |
Вусьце | Волма |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 7 км |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 126