Узгорак
форма рэльефу
Узгорак, або пагорак — дадатная форма рэльефу невялікай, да 200 м, адноснай вышыні, са спадзістымі схіламі (менш за 30°), акруглай вяршыняй і слабавыразным падножжам.
Асобныя формы ўзгоркаў (выцягнутыя ў даўжыню) называюцца градамі, грывамі, уваламі. Вылучаюць узгоркі ледавіковыя (донна-марэнныя, канцовамарэнныя, друмліны), водна-ледавіковыя (камы, озы), эолавыя (дзюны), утвораныя цякучымі водамі (астанцы) і інш.
На Беларусі ўзгоркі займаюць больш за 50% тэрыторыі.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6