Гербы рэспублік СССР
У гербах усіх рэспублік СССР прысутнічалі серп і молат, чырвоная зорка, якая сымбалізуе камунізм (на гербе РСФСР зорка зьявілася пазьней за ўсіх, у 1980-х), узыходзячае сонца й каласы. Гэтыя элемэнты былі акружаныя прадуктамі сельскай гаспадаркі, якія вырабляліся ў кожнай рэспубліцы — бавоўна ў азіяцкіх рэспубліках, пшаніца ва Ўкраіне, вінаград — у Малдове. На ўсіх гербах быў напісаны лёзунг «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» на афіцыйнай мове рэспублікі і на расейскай. Да моманту распаду СССР у 1991 годзе гербы выглядалі наступным чынам:
У цяперашні час некаторыя былыя рэспублікі й рэгіёны СССР выкарыстаюць першапачатковыя вэрсіі сваіх савецкіх гербаў: Беларусь (з 1995 году), Прыднястроўе, Таджыкістан, Узбэкістан.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьПаколькі Балтыйскае мора знаходзіцца да захаду ад Латвіі, намаляванае на яе гербе савецкага часу сонца можа быць прынята за заходзячае, а не ўзыходзячае.
У той жа час горад-курорт Юрмала разьмешчаны на паўднёвым узбярэжжы Рыскага заліву. У дадзеным месцы нябачны сэгмэнт сутачнага раўналежніку Сонцу ўлетку знаходзіцца цалкам за марскім гарызонтам. Гэта значыць, Сонца як заходзіць у мора, так і ўзыходзіць — таксама з мора (варта адзначыць, што гэта можна назіраць і ў Юрмале, і ў сталіцы Латвіі — Рызе).
Нягледзячы на тое, што на гербе Армянскай ССР намаляваная гара Арарат, сама гара разьмешчаная на тэрыторыі Турэччыны.
Толькі два гербы рэспублік мелі форму правільнага кола: гэта гербы Грузіі й Армэніі. На іх, акрамя таго, чырвоная зорка знаходзіцца ня ў самым верху гербу.