Георг Отс
Гео́рг Отс (па-эстонску: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расейская СФСР — 5 верасьня 1975, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі опэрны і эстрадны сьпявак. Народны артыст СССР (1960), ляўрэат дзьвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Сын знакамітага тэнара Карла Отса.
Георг Отс | |
Georg Ots | |
Дата нараджэньня | 21 сакавіка 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня | Петраград |
Дата сьмерці | 5 верасьня 1975 |
Месца сьмерці | Талін |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак |
Жанры | опэра |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | голас[d] |
Бацька | Карл Отс[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьГеорг Отс навучаўся ў Францускім ліцэі, скончыў талінскую вайсковую вучэльню, атрымаўшы званьне афіцэра, паступіў на падрыхтоўчы курс вайскова-тэхнічнае вучэльні. У 1939 стаў чэмпіёнам Эстоніі па плаваньні на маратонскую дыстанцыю 1500 м, а ў 1940 — у эстафэце 4×200 м вольным стылем. Аднак у 1940 працягнуў навучаньне ў Талінскім тэхнічным унівэрсытэце.
У 1941 годзе, скончыўшы першы курс, быў мабілізаваны ў РСЧА. Адплыў на параходзе «Сыбір» у Ленінград для залічэньня ў воінскую частку. 18 жніўня ля вострава Гоглянд карабель быў падбіты немцамі, Отса зь іншымі пасажырамі падабраў мінны тральшчык. Сьпярша перавезены ў Ленінград, пасьля пад Чалябінск, адкуль у канцы студзеня 1942 быў накіраваны камандзірам супрацьтанкавага ўзводу. На чыгуначнай станцыі ён спаткаў рэжысэра Прыйта Пылдроаса, якія запрасіў яго ў ствараныя ў Яраслаўлі «Дзяржаўныя ансамблі Эстоніі», дзе Георг пачаў прафэсійна займацца сьпевам.
З 1944 году — артыст хору, з 1945 году — саліст тэатру опэры і балету «Эстонія». У 1951 годзе скончыў Талінскую кансэрваторыю.
Чалец ВКП(б) з 1946 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 9-га скліканьня.
Памёр 5 верасьня 1975 году ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках у талінскім раёне Пірыта.
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Сталінская прэмія другой ступені (1950) — за выкананьне галоўнай партыі ў опэрным спэктаклі «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) — за выкананьне ролі ў фільме «Сьвятло ў Коардзі»
- Заслужаны артыст Эстонскай ССР (1953)
- Народны артыст Эстонскай ССР (1956)[2] (рас.)
- Народны артыст СССР (1960)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1968)
- Дзяржаўная прэмія Эстонскай ССР (1975)[3] (рас.)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1956)
- Ордэн Знак Пашаны (1950)
Памяць
рэдагаваць- Імя Георга Отса мае вуліца ў цэнтры Таліну, дзе знаходзяцца Эстонскі драматычны тэатар і Нацыянальная опэра Эстонія
- Талінская музычная вучэльня імя Георга Отса
- «Георг Отс» — пасажырская судзіна
- астэроід «1977 QAI» у 1996 року быў названы ягоным імем
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Georg Ots // Eesti spordi biograafiline leksikon (эст.)
- ^ Георг Карлавіч Отс — Біяграфія
- ^ Георг Карлавіч Отс
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГеорг Отс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў