Эстонскі драматычны тэатар

тэатар у Таліне (Эстонія)

Эстонскі драматычны тэатр (па-эстонску: Eesti Draamateater) — тэатр драмы ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1920 года. Ранейшая назва — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісэпа.

Эстонскі драматычны тэатар
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1920
Сайтdraamateater.ee

Дзейнасьць

рэдагаваць

Заснаваны ў 1920 годзе, ініцыятары стварэньня — акторы тэатра «Ванэмуйнэ». Спачатку гэта была драматычная студыя, акторы якой арэндавалі памяшканьне ў будынку, які належаў Нямецкаму тэатральнаму таварыству. У 1939 годзе Драмстудыі удаўся выкупіць будынак. У 1949 годзе Эстонскі Драматычны тэатр аб'яднаўся з драматычнай трупай тэатра «Эстонія».

На працягу сваёй гісторыі тэатр рабіў пад рознымі назвамі: з 1920 года па 1937 год — Драмстудыя, з 1937 года — Эстонскі драматычны тэатр, з 1949 года — Талінскі драматычны тэатр, з 1952 года насіў імя Віктара Кінгісэпа, а ў 19571989 гадах — Эстонскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя В. Кінгісэпа.

Гісторыя Эстонскага драматычнага тэатра непарыўна зьвязана зь імем пастаноўшчыка Вальдэмара Панса, які атрымаў сусьветную вядомасьць. Пастаўленыя ім п'есы фармівалі вобраз тэатра ў 1960-х і 1970-х гадах.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць