Новы Двор (Навадворскі сельсавет, Менскі раён)
вёска ў Навадворскім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
Но́вы Двор[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на скрыжаваньні дарогі Н9034 з Н9050, за 3 км на паўднёвы ўсход ад МКАДу. Вёска месьціцца на рацэ Сьвіслач, каля вусьця яе прытока, рэчцы Сеніцы. Новы Двор уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Навадворскага сельсавету.
Новы Двор | |
трансьліт. Novy Dvor | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Навадворскі |
Вышыня: | 200 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1133 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223016 |
СААТА: | 6236843056 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°48′48″ пн. ш. 27°39′22″ у. д. / 53.81333° пн. ш. 27.65611° у. д.Каардынаты: 53°48′48″ пн. ш. 27°39′22″ у. д. / 53.81333° пн. ш. 27.65611° у. д. |
± Новы Двор | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2009 годзе меркавалася, што вёска і тэрыторыя вакол стануць новым жылым мікрараёнам Менску[2], але пасьля зьменаў у генэральным пляне Менску ў 2015 годзе гэты праект быў адменены[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 1133 чалавекі
- 1999 год — 909 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагавацьУ вёсцы знаходзяцца сядзіба 19 стагодзьдзя і парк Бунгенаў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312
- ^ Будаўніцтва новых раёнаў Мінска за МКАД пачнецца ў 2011-м // БелаПАН
- ^ Новый генплан Минска: где будут строить жилье, а где сносить частный сектор (рас.)
- ^ Новы Двор: «Розьніца паміж жывымі й памерлымі ў тым, што мы можам яшчэ вырашаць» Радыё «Свабода», 28 траўня 2007