Белгіпс

беларускі вытворца будаўнічых матэрыялаў

Каардынаты: 53°47′22″ пн. ш. 27°39′50″ у. д. / 53.78944° пн. ш. 27.66389° у. д. / 53.78944; 27.66389

«Белгі́пс» — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў красавіку 1948 году ў якасьці «Менскага гіпсавага заводу».

«Белгіпс»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 14 красавіка 1948 (76 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет народных камісараў БССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менскі раён
Адрас Навадворскі сельсавет, пасёлак Гатава, д. 128[1]
Ключавыя фігуры Аляксандар Бабкін
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя гіпсакардонны ліст, гіпсапліта, грунтоўка, клей, сьцяжка, фарба, цэмэнтная пліта, шпаклёўка, штукатурка
Лік супрацоўнікаў 200 (2020 год)
Матчына кампанія «Кнаўф» (Нямеччына)
Даччыныя кампаніі «Белгіпс-Эка»

Ад траўня 2019 году месьцілася ў пасёлку Гатава на поўдні Менскага раёну. Было адзіным у Беларусі вытворцам будаўнічых матэрыялаў з гіпсу. На 2021 год мела 115 кропак продажу празь 19 дылераў у Беларусі, у тым ліку 33 у Менску, 11 у Берасьці, 10 у Горадні, па 9 у Гомлі і Магілёве, 5 у Віцебску, а таксама 12 у Менскім раёне, 4 у Бабруйску, 3 у Баранавічах, па 2 у Воршы, Лідзе і Полацку. Па 1-й краме працавала ў яшчэ 23 гарадах — Асіпавічах, Барысаве, Бярозе, Ганцавічах, Дружным пасёлку (Пухавіцкі раён), Жлобіне, Жодзіне, Івацэвічах, Ігумене, Мазыры, Маладэчне, Маларыце, Мар'інай Горцы, Наваполацку, Пінску, Пружанах, Рагачове, Слоніме, Століне, Слуцку, Фаніпалі (Койданаўскі раён), Шацілавічах і Янаве[2].

Вырабы рэдагаваць

На 2021 год «Белгіпс» выпускаў:

Мінуўшчына рэдагаваць

4 верасьня 1944 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 44 аб будаўніцтве «Менскага гіпсавага заводу». 14 красавіка 1948 году «Менскі гіпсавы завод» запусьцілі за 2 км ад места, дзе цяпер вуліца Казлова, д. 24. Гадавая магутнасьць цэха гіпсу склала 48 000 тонаў. 1 студзеня 1949 году стварылі вытворчасьць перагародкавых пазагрэбневых плітаў магутнасьцю 150 000 кв.м за год. 13 траўня 1952 году ўвялі ў дзеяньне цэх гіпсакардону. У 1973 годзе магутнасьць цэха гіпсу павялічылі зь 53 000 тонаў да 176 500 тонаў за год. У 1997 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Менскі завод гіпсу і гіпсавых буддэталяў». У 2001 годзе ўнітарнае прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белгіпс»[4].

25 кастрычніка 2013 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі абвясьціў конкурс на адбор укладальніка для прыватызаваньня 99,5 % паёў «Белгіпсу». Інвэстар меў цягам 5 гадоў павялічыць статутны фонд на 43 млн эўра. Зь іх да 1 ліпеня 2016 году 24,7 млн эўра мелі накіраваць на павелічэньне вытворчасьці гіпсакардонных лістоў да 10 млн кв.м за год. У пасёлку Гатава на поўдні Менскага раёну прадугледжвалася ўзьвядзеньне завода будаўнічых матэрыялаў з гіпсу. Яго гадавая магутнасьць мела скласьці 30 млн кв.м гіпсакардонных лістоў і 500 000 кв.м плітаў, а таксама 100 000 тонаў сухіх будаўнічых сумесяў[5]. 16 студзеня 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 34 «Аб некаторых пытаньнях ААТ «Белгіпс», паводле якога пастанавіў прадаць каля 2 млн паёў расейскаму ТАА «Волма» (Валгаград) за 5,27 млн даляраў ЗША. Паводле інвэстыцыйнай дамовы, да ліпеня 2018 году «Белгіпс» вызвалілі ад мытаў і падатку на дададзеную вартасьць пры ўвозе абсталяваньня і сыравіны[6]. Таксама ў 2017—2021 гадах прадпрыемства вызвалілі ад падатку на прыбытак[7]. 28 студзеня 2014 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі паведаміў пра заключэньне дамовы продажу паёў расейскаму прадпрыемству «Волма»[6]. 19 лютага 2014 году старшыня Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Георгі Кузьняцоў паведаміў: «У (матчынай) кампаніі ёсьць кар'еры ва Ўкраіне, таму гіпс для вытворчасьці прывозяць адтуль»[8].

7 кастрычніка 2015 году пачалі будоўлю новага заводу ў пасёлку Гатава на поўдні Менскага раёну[9]. У 2016 годзе асучасьнілі вытворчасьць у Менску[4]. 22 лістапада 2017 году нямецкае прадпрыемства «Кнаўф» (Іпгофэн, зямля Баварыя) набыло 50 % паёў «Белгіпсу»[4]. Да 15 чэрвеня 2018 году ў будоўлю завода ў Гатаве ўклалі 60 млн эўра з разьлікам акупнасьці цягам 15 гадоў[10]. 30 траўня 2019 году ў пасёлку Гатава на поўдні Менскага раёну адчынілі новы завод будаўнічых матэрыялаў[11]. Па выніках 2019 году сярэднемесячны заробак работнікаў «Белгіпсу» склаў 1682 рублі (805 $)[12].

23 сакавіка 2020 году пайшчыкам стала ТАА «Нямецкае таварыства ўкладаньняў і разьвіцьця» (Кёльн, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія)[4]. На сакавік 2020 году «Белгіпс» быў адзіным у Беларусі вытворцам будаўнічых матэрыялаў з гіпсу. На заводзе ў Гатаве выраблялі гіпсакардонныя лісты, сухія будаўнічыя сумесі, пазаграбнявыя пліты і хімічныя дадаткі-прэміксы[13]. Сярод іншага, «Белгіпс» арандаваў кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака[12]. У Пухавіцкі завод уклалі каля 900 000 эўра з заплянаваных 2 млн. Магутнасьці прадпрыемства мела хапіць на палову адкідаў з тэтрапаку ў Беларусі, якія складала ад 9000 да 13 000 тонаў за год. Таксама прадугледжвалася перапрацоўка талерак, шпалераў і этыкетак[14]. На заводзе «Белгіпсу» ў Гатаве працавала 200 чалавек[15]. У 2020 годзе завод у Гатаве забясьпечыў унутраны рынак Беларусі гіпсакардоннымі лістамі і паставіў звыш 60 % вырабаў за мяжу. Пры гэтым увоз гіпсакардону ў Беларусь скараціўся на 18 % амаль на 1 млн кв.мэтраў. На чэрвень 2021 году вытворчая магутнасьць заводу ў Гатаве складала 30 млн кв.м гіпсакардонных лістоў, 500 000 кв.м пазагрэбеневых плітаў, 100 000 тонаў сухіх будаўнічых сумесяў, 8000 тонаў прэміксаў і 15 000 кубамэтраў успучанага пэрліту за год[11].

Сацыяльны праект рэдагаваць

У лютым 2015 году даччынае ААТ «Белгіпс-Эка» ўсталявала ў Менску зялёныя кантэйнэры «Макулатура» для збору і перадачы кніг у бібліятэкі і школы. У сартаваньні кніг супрацоўнікам прадпрыемства дапамагалі слухачы Менскага ўнівэрсытэту трэцяга ўзросту[16]. Да жніўня 2015 году сабралі каля 5000 кніг для перадачы ў лякарні, прытулкі і турмы[17]. 1 лютага 2016 году Савет міністраў Беларусі ухваліў Пастанову № 82, паводле якой вызначыў «Белгіпс» у якасьць аднаго з заказчыкаў пастаўкі адкідаў з кардону і паперы для дзяржаўных патрэбаў[18]. 8 красавіка 2016 году кіраўнік дабрачыннага кнігаабмену «Кнізе — другое жыцьцё» Фёдар Грышкавец паведаміў, што ў грамадзкія ўстановы перадалі звыш 15 000 кніг[19]. На 14 верасьня 2016 году пры сартаваньні макулатуры зь зялёных кантэйнэраў «Белгіпс-Эка» знайшлі 4 рэдкія кнігі, якія перадалі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Імі апынуліся: 1) лацінамоўны «Падручнік маральнага багаслоўя» бэрнардынскага манаха Францішка Прылуцкага, выдадзены ў 1765 годзе ў Віленскай друкарні каталіцкага ордэна піяраў; 2) кіеўскі «Псалтыр» 1888 году, 3) 1-ы том «Твораў Памялоўскага» 1909 году, 4) «Творы Мікалая Гогаля» 1921 году[20]. Да студзеня 2017 году за 2 гады дабрачыннага кнігаабмену перадалі 25 000 кніг. Атрыманыя выданьні на сядзібе «Белгіпс-Эка» сартавалі студэнты Ксенія Плышэўская і Павал Хлюст[21]. На сакавік 2020 году зь 700 кантэйнэраў сабралі каля 80 000 кніг, зь якіх 60 000 раздалі грамадзкім установам[12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кантактныя зьвесткі (рас.) // ААТ «Белгіпс», 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  2. ^ Дзе набыць (рас.) // ААТ «Белгіпс», 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  3. ^ Каталёг вырабаў (рас.) // ААТ «Белгіпс», 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  4. ^ а б в г Пра нас (гісторыя разьвіцьця) (рас.) // ААТ «Белгіпс», 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  5. ^ Сяргей Куркач. «Белгіпсу» патрэбны пэрспэктыўны інвэстар // Газэта «Зьвязда», 25 кастрычніка 2013 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  6. ^ а б Сяргей Куркач. «Белгіпс» мадэрнізуе расейскі інвэстар // Зьвязда : газэта. — 29 студзеня 2014. — № 16 (27626). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2014 г. № 34 «Аб некаторых пытаньнях ААТ «Белгіпс» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 18 студзеня 2014 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  8. ^ Сяргей Куркач. Спачатку «Інтэграл» і «Пеленг» // Зьвязда. — 20 лютага 2014. — № 32 (27642). — С. 2.
  9. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Гіпсавы завод сусьветнага ўзроўню пабудуюць пад Менскам // Белтэлерадыёкампанія, 7 кастрычніка 2015 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  10. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Новы завод «Белгіпс» у Гатаве адкрыюць восеньню // Белтэлерадыёкампанія, 15 чэрвеня 2018 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  11. ^ а б Руслан Пархамовіч: Мадэрнізацыя прадпрыемстваў будкомплексу накіраваная на забесьпячэньне ўнутранага попыту // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 30 чэрвеня 2021 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  12. ^ а б в Марыя Дадалка, Вольга Мядзьведзева. «Нашыя магчымасьці ў тым, што мы не спыняем вытворчасьць» // Зьвязда. — 28 сакавіка 2020. — № 61 (29175). — С. 1, 2.
  13. ^ Аб эканоміцы, будаўніцтве, каронавірусе і падтрымцы людзей - Лукашэнка наведаў ААТ «Белгіпс» // БелТА, 27 сакавіка 2020 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  14. ^ Аліна Грышкевіч. «Белгіпс» арандуе кардонную фабрыку ў Пухавічах для перапрацоўкі тэтрапака // БелТА, 27 сакавіка 2020 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  15. ^ Натальля Брэвус, тэлеканал «Беларусь 1». Прэзыдэнт наведаў прадпрыемства «Белгіпс» // Белтэлерадыёкампанія, 27 сакавіка 2020 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  16. ^ Ганна Касар. Трэці ўзрост — другая маладосьць // Беларусь : часопіс. — Сакавік 2020. — № 3 (1038). — С. 14—15. — ISSN 0320-7544.
  17. ^ Валяр'ян Шкленьнік. «Залатыя» адкіды // Зьвязда. — 22 жніўня 2015. — № 160 (28018). — С. 5.
  18. ^ Амаль 260 тыс. т адкідаў паперы і кардону плянуецца нарыхтаваць у Беларусі ў 2016 годзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 лютага 2016 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  19. ^ Сьвятлана Бусько. «Я шмат чаго ўмею і гатова дзяліцца» // Зьвязда. — 9 красавіка 2016. — № 66 (28176). — С. 16.
  20. ^ «Гэтая кніга XVIII стагодзьдзя зьнікла ў вайну з Будслаўскага манастыра» // Газэта «Новы час», 14 верасьня 2016 г. Праверана 12 жніўня 2021 г.
  21. ^ Яраслаў Лыскавец. Любіш чытаць — умей і ратаваць // Чырвоная зьмена. — 5 студзеня 2017. — № 1 (15808). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць