Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына»
14-я грэнадзёрская дывізія Вафэн СС «Галічына» (па-ўкраінску: 14-та гренадерська дивізія Ваффен СС «Галичина», па-нямецку: 14. Waffen-Grenadier-Division der SS (galizische Nr. 1)) — вайсковая частка Трэцяга Райху ў складзе Вафэн-СС. Фармаваньне пачатае ў 1943 годзе, спыніла існаваньне ў траўні 1945 году (прадзерлася з усходняга фронту на заходні, і была інтэрнаваная ангельскімі й амэрыканскімі войскамі, асабовы склад дывізіі эміграваў у Вялікабрытанію.
14-я грэнадзёрская дывізія Вафэн СС «Галічына» | |
па-нямецку: 14. Waffen-Grenadier-Division der SS (galizische Nr. 1) па-ўкраінску: 14-та гренадерська дивізія Ваффен СС «Галичина» | |
Герб дывізіі | |
Краіна | Нямеччына |
---|---|
Уваходзіць у | Вафэн-СС |
Тып | пяхота |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Перадгісторыя
рэдагавацьУ 1940 годзе, каб кампэнсаваць страты, СС было патрэбна каля 18 тыс. чалавек. Паводле дамовы з Вэрмахтам, СС атрымоўвалі толькі два адсоткі ад агульнай колькасьці нямецкіх навабранцаў. Гэта было каля 12 000 чалавек у год. Нястачу было вырашана кампенсаваць за рахунак іншаземных частак СС. Першымі падобнымі фармаваньнямі сталі часткі, набраныя з так званых «замежных немцаў».(па-нямецку: Volksdeutsche).
Сучаснасьць
рэдагавацьСтаўленьне да дывізіі ў сучаснай Украіне застаецца вельмі спрэчным. У Галічыне, у прыватнасьці ў Тарнопалі, ёсьць вуліца «Дывізіі Галічына» (па-ўкраінску: Вулиця Дивізії «Галичина»). У 2009 годзе да угодкаў стварэньня дывізіі ўкраінская нацыяналістычная партыя «Свабода» разьмясьціла ў Львове плякаты ў гонар ваяроў СС «Галіччына». Таксама партыя правяла адзначэньне ўгодкаў бою пад Бродамі[1][2].
У Аўстрыі, дзе Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галічына» ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях, ёсьць некалькі помнікаў у гарадах Фэльдбах[3], Траўтмансдорф-ін-Остштаермарк, Бад-Гляйхэнбэрг і Гнас.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Львівська «Свобода» взяла участь у вшануванні вояків дивізії «Галичина»(недаступная спасылка) (укр.)
- ^ У Червоному вшанували героїв дивізії «Галичина» (укр.) Афіцыйная старонка Львоўскай абласной арганізацыі УА «Свабода»
- ^ Gedenken an die Waffen-SS
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПершая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына» — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- (анг.) (укр.) Wolf-Dietrich Heike. The Ukrainian Division 'Galicia', 1943–45, A Memoir. (audiobook) Shevchenko Scientific Society. (1988)
- Сайт пра дывізію
- Марш Дывізіі ϟϟ Галічына «Дивизія, гей рідна мати…» на youtube.com