Гарадзенская ГЭС

гідраэлектрастанцыя Беларусі на Нёмане

Гарадзенская ГЭС — 1-я ў Беларусі гідраэлектрастанцыя сярэдняй магутнасьці, запушчаная на Нёмане каля Шчачынава ў жніўні 2012 году.

Гарадзенская гідраэлектрастанцыя
2019 год
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Гарадзенскі раён
Пачатак будаўніцтва 2008 (16 гадоў таму)
Пачатак эксплюатацыі 31 жніўня 2012 (12 гадоў таму)
Кошт будаўніцтва 118,4 млн даляраў ЗША
Уласьнік Горадняэнэрга[1]
Эксплюатуючая арганізацыя «Горадняэнэрга»
Тэхнічныя парамэтры
На вадаёме Нёман[1]
Генэруючая магутнасьць 17 мэгаватаў
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 23° у. д. / 53° пн. ш. 23° у. д. / 53; 23Каардынаты: 53° пн. ш. 23° у. д. / 53° пн. ш. 23° у. д. / 53; 23
Гарадзенская гідраэлектрастанцыя на мапе Беларусі
Гарадзенская гідраэлектрастанцыя
Гарадзенская гідраэлектрастанцыя
Гарадзенская гідраэлектрастанцыя

Месьцілася вышэй па цячэньні за Горадню. Плошча вадасховішча перад плацінай складала каля 20 кв.км. Вызначаная магутнасьць — 17 мэгаватаў. Праектная гадавая выпрацоўка электраэнэргіі — 84,4 млн кіляват-гадзіна.

Узьвядзеньне

рэдагаваць

У траўніь 2008 году ў Гарадзенскім раёне пачалі ўзводзіць Гарадзенскую гідраэлектрастанцыю з агульным коштам праекту 131,26 млн рублёў у цэнах 1991 году «Гарадзенская ГЭС на р. Нёман Гарадзенскай вобласьці». Dадавая выпрацоўка электраэнэргіі мела скласьці 87,6 млн кВт-гадзіна[2].

31 жніўня 2012 году на Нёмане запусьцілі Гарадзенскую гідраэлектрастанцыю, якая стала 1-й у Беларусі ГЭС сярэдняй магутнасьці. Папярэдне на рацэ стварылі вадасховішча абсягам 2 млн кубамэтраў, якое адгарадзілі жалезабэтоннай плацінай. Агульную магутнасьць 17 мэгаватаў (МВт) выдавалі 5 чэскіх генэратараў «Мавэл» па 3,4 МВт кожны. Праектная гадавая выпрацоўка электраэнэргіі мела складаць 84,4 млн кіляват-гадзіна (кВт-гадз). Пры гэтым, за 2013 год атрымалі 91,7 млн кВт-гадз. Гэта адпавядала 25 300 тонам паліва і задавольвала патрэбу ў электрычнасьці насельніцтва Бераставіцкага, Гарадзенскага і Шчучынскага раёнаў. У сакавіку 2014 году кіраўнік Гарадзенскай ГЭС Уладзімер Шатэрнік паведаміў: «Атрыманьне за год такой колькасьці «чыстай» электраэнэргіі дазволіла краіне ня спальваць за сэзон 22,3 млн кубічіных мэтраў газу і скараціць выкід шкодных рэчываў у атмасфэру на 28 тонаў. Атрыманая эканомія па паліве дасягае 15 млн даляраў, бо сабекошт вытворчасьці энэргіі склаў па выніках году 2,6 цэнты ЗША за кВт-г». Будаўніцтва Гарадзенскай ГЭС каштавала 118,4 млн даляраў з акупнасьцю цягам каля 20 гадоў. Створанае для ГЭС вадасховішча мела плошчу каля 20 кв.км, даўжыню каля 44-х км і шырыню каля 1500 мэтраў. У выніку вадасховішча заняло землі ў межах паплавоў Нёману падчас веснавой паводкі, таму ўдалося пазьбегнуць затапленьня сельскагаспадарчых земляў, зносу пабудоваў і адсяленьня жыхароў. Пры гэтым, добраўпарадкавалі 3 кв.км закінутых земляў і пабудавалі мост з новай дарогай. Пад рыбаводзтва адвялі 105 гектараў. Сабекошт вадасховішча склаў 30 млн даляраў. Урэшце, Гарадзенскую ГЭС праектавалі і будавалі пераважна беларускія прадпрыемствы[3].