Ганчароўка (Бабруйскі раён)
Ганчаро́ўка[1] (па-расейску: Гончаровка) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Магілёў за 10 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі Бабруйск — Жлобін.
Ганчароўка | |
трансьліт. Hančaroŭka | |
Крыж на мясцовых могілках | |
Першыя згадкі: | 1925 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Хімоўскі |
Насельніцтва: | 42 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213855 |
СААТА: | 7208848026 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′3.29″ пн. ш. 29°22′14.38″ у. д. / 53.1675806° пн. ш. 29.3706611° у. д.Каардынаты: 53°10′3.29″ пн. ш. 29°22′14.38″ у. д. / 53.1675806° пн. ш. 29.3706611° у. д. |
± Ганчароўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНазоў паходзіць ад роду заняткаў пасяленцаў — ганчарства ці ад прозьвішча Ганчар (Ганчароў). Заснаваная ў 1925 годзе на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак як пасёлак. У 1926 годзе тут было 5 двароў і 23 жыхары. У 1934 годзе быў створаны калгас «Сталінская перамога». Першым пахаваным на мясцовых могілках быў 87-гадовы Іван Балдзенка ў 1940 годзе. У 1941—1944 гадах вёска была акупаваная нямецкімі войскамі, старастам быў прызначаны Павал Асіпёнак, які быў неўзабаве забіты партызанамі. У 1944 годзе падчас вызваленьня вёскі загінула 36 савецкіх жаўнераў. Агулам за гады ВАВ на фронце загінула 16 вяскоўцаў.
У 1959 годзе ў вёсцы жыло 106 чалавек. У 1967 годзе да Ганчароўкі далучылі вёску Новая Вёска, у 1970 годзе тут было 205 жыхароў. У 1986 годзе — 63 гаспадаркі й 135 жыхароў, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу «Шлях Леніна». У 1997 годзе дзейнічала крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1997 год — 78 чалавек, 48 двароў
- 1999 год — 72 чалавекі
- 2007 год — 64 чалавекі, 40 гаспадарак[2].
- 2010 год — 42 чалавекі
Пляніроўка
рэдагавацьВёска ўяўляе сабой арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход прамалінейную вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.
Славутасьці
рэдагавацьНа вясковых могілках знаходзіцца агульная магіла савецкіх вояў, якія загінулі пры вызваленьні вёскі, у 1975 годзе тут быў пастаўлены помнік-абэліск.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 84
- ^ Ганчароўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 169
Літаратура
рэдагаваць- Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 196