Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны
Каардынаты: 53°55′50″ пн. ш. 27°36′8″ у. д. / 53.93056° пн. ш. 27.60222° у. д.
«Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1992 годзе ў якасьці аддзелу гандлю Міністэрства абароны Беларусі.
«Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны» | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Мы закліканыя служыць вам |
Заснаваная | 1992 |
Заснавальнікі | Міністэрства абароны Беларусі |
Уласьнікі | Міністэрства абароны Беларусі |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, мікрараён Валгаградзкая, вул. Калініна, д. 30а |
Ключавыя фігуры | Юры Мацяюк (генэральны дырэктар), Аляксандар Філіповіч (1-ы намесьнік)[1] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | грамадзкае харчаваньне, раздробны гандаль, шыцьцё, стрыжка, масаж |
Лік супрацоўнікаў | 1700 (2014 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства абароны Беларусі |
На 2024 год налічвала 221 кропку гандлю, грамадзкага харчаваньня і побытавых паслугаў, у тым ліку краму вайсковай вопраткі «Зорачка» і атэлье «Дом вайсковага адзеньня» на галаўной сядзібе. Улучала 6 падразьдзяленьняў «Ваенсэрвіс» у Баранавічах, Берасьці, Віцебску, Горадні, Маладэчне і Слуцку, а таксама зь 2015 году гасьцініцу «40 гадоў Перамогі» па вуліцы Азгура, д. 3 у Менску. Аснову дзейнасьці забясьпечвалі салдацкія страўні пры вайсковых часьцях[2]. Сярод іншага, працавалі станцыя тэхнічнага абслугоўваньня «ВаенАўтасэрвіс» у Валяр'янаве (Менскі раён) і 3 цырульні ў Менску, у тым ліку агульнадаступная на праспэкце Незалежнасьці, д. 117[3].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1992 годзе Міністэрства абароны Беларусі ўтварыла аддзел гандлю. 16 студзеня 1997 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 64, якім пераўтварыў аддзел у Гандлёва-вытворчую ўправу пры Міністэрстве абароны. 23 ліпеня 2004 году міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў зацьвердзіў Загад № 659, якім пераўтварыў управу ва ўнітарнае прадпрыемства «Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны»[2].
На 2014 год прадпрыемства налічвала 135 кропак гандлю і грамадзкага харчаваньня, зь якіх каля 90 % месьцілася па-за вайсковымі часьцямі, а таксама 13 кропак побытавага абслугоўваньня. У склад прадпрыемства ўваходзілі падразьдзяленьні «Ваенсэрвіс» у Віцебску, Маладэчне, Берасьці, Горадні, Баранавічах і Слуцку. На ўсіх кропках працавала звыш 1700 чалавек. «ГВУ пры Мінабароны» аказвала гандлёва-побытавыя паслугі Міністэрству абароны і іншым сілавым ведамствам Беларусі, а таксама цывільнаму насельніцтву. Атэлье «Дом вайсковага адзеньня», дзе працавала 44 чалавекі, шыла для цывільных вопратку лясьнічага, паляўнічага і рыбалова. Асабісты пашыў ладзілі для вайскоўцаў-жанчынаў, афіцэраў і прапаршчыкаў. На «Дом вайсковага адзеньня» прыпадала каля 3 % таваразвароту прадпрыемства. На грамадзкае харчаваньне і гандаль прыпадала 50 і 47 %. Грамадзкае харчаваньне ажыцьцяўлялі ў 28 салдацкіх страўнях у гарнізонах, якія забясьпечвалі каля 25 % жаўнераў тэрміновай службы, а таксама ў 8 афіцэрскіх страўнях, якія падавалі толькі абед. Гандаль ладзілі праз буфэты і крамы пры вайсковых часьцях. У фірмовай краме «Зорачка» прадавалі берцы і фуражкі, дарожныя сумкі і сумкі заклічніка, пагоны і шаўроны, зорачкі і эмблемы, а таксама кнігі. Сярод іншага, пачалі ажыцьцяўляць грузаперавозкі і шынамантаж праз цэнтар «ВаенАўтасэрвіс», дзе таксама прадавалі шыны і дыскі. Вайскоўцам запасу ўсіх сілавых ведамстваў прапаноўвалі зьніжку. Дзейнічала сетка цырульняў у двух карпусах Міністэрства абароны Беларусі, Вайсковай акадэміі Беларусі, вайсковым мястэчку ў Масюкоўшчыне і агульнадаступная на Чырвонай вуліцы, д. 1, дзе таксама працаваў манікюрна-пэдыкюрны кабінэт. У верасьні 2014 году адчынілі масажны кабінэт, дзе таксама была зьніжка 5 % для вайскоўцаў[4].
На 2023 год Гандлёвы рэестар Беларусі згадваў 30 крамаў «ГВУ пры Мінабароны»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // УП «Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны», 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
- ^ а б Аб прадпрыемстве (рас.) // УП «Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны», 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
- ^ Нашыя паслугі (рас.) // УП «Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны», 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
- ^ Вераніка Канюта. Ваенгандаль сучаснага пакаленьня // Пляцдарм. — 27 траўня 2014. — № 5 (34). — С. 1, 2.
- ^ Алесь Наваборскі. Чаго больш у Беларусі: «Табакерак» ці «Саюздрукаў», «Эўраоптаў» ці райст // Тэлеканал «Белсат», 24 лістапада 2023 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Харчовыя крамы (рас.) // УП «Гандлёва-вытворчая ўправа пры Міністэрстве абароны», 2024 г. Праверана 15 ліпеня 2024 г.
- Здача ў арэнду плошчаў (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |