Ільля Капіевіч
Ільля́ Фё́даравіч Капіе́віч[a] (каля 1651, Ляхавічы, Вялікае Княства Літоўскае — 23 верасьня 1714, Масква, Маскоўская дзяржава) — друкар, асьветнік, пісьменьнік беларускага паходжаньня.
Ільля Капіевіч | |
Капэрта Белпошты, 2001 год. Мастак — Мікола Рыжы. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1651 або 1651[1] |
Памёр | 23 верасьня 1714 або 4 кастрычніка 1714[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | друкар, перакладнік, пісьменьнік, паэт |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся хутчэй за ўсё на Случчыне (або ў Амсьціславе[3]). Навучаўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак зь езуітамі мусіў зьехаць зь Вялікага Княства Літоўскага. Трапіў у Галяндыю, дзе заняўся выдавецкай дзейнасьцю. У Галяндыі сустракаўся з маскоўскім гаспадаром Пятром I. У час вялікага расейскага пасольства ў Галяндыі як знаўца многіх моваў быў настаўнікам Пятра I. У 1700 годзе заснаваў у Амстэрдаме друкарню.
З пачатку XVIII стагодзьдзя жыў у Маскве.
Дзейнасьць
рэдагавацьМае вялікую заслугу ў распрацоўцы графалягічнай сыстэмы, зробленай на аснове шрыфта Францішка Скарыны з улікам літараў лацінскай абэцэды. У 1708 годзе літары гэтай сыстэмы як грамадзянскія (нецаркоўныя) зацьвердзіў маскоўскі гаспадар Пётар I дзеля расейскай мовы. Да гэтага часу імі карыстаюцца беларусы, расейцы, украінцы, баўгары, сэрбы і македонцы. Мовазнаўца Ян Станкевіч назваў гэты шрыфт капіеўкаю[3].
У 1699—1706 гадох у Амстэрдаме выдаў каля 20 кніг асьветніцкага характару, якія ўпершыню выйшлі расейскай мовай[2]: арытмэтыку, расейска-лаціна-нямецкі, расейска-лаціна-галяндзкі слоўнікі, падручнікі. У сваіх «Уводзінах у граматыку славянарасейскую або маскоўскую. Да ўжытку навучэнцам маскоўскай мовы» (1706 год) засьведчыў называньне расейскай мовы «маскоўскай мовай».
Склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізыс. Пераклаў і выдаў байкі Эзопа. Аўтар першай на расейскай мове мапы зорнага неба.
Памяць
рэдагаваць23 сьнежня 2013 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 386, якім прысвоіў імя Ільлі Капіевіча вуліцы ў мікрараёне Магістар. Гэтая вуліца ідзе ад вуліцы Агінскага да вуліцы Кірылы Тураўскага[4].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б КОПИЕВСКИЙ Илья Федорович // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П (рас.) / под ред. А. М. Панченко — СПб: Наука, 1999. — С. 122—123. — 2000 экз. — ISBN 5-02-028095-X
- ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 289.
- ^ а б Вячорка В. Хто стварыў літары, якімі мы сёння карыстаемся? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 46.
- ^ У Менску зьявілася вуліца Агінскага // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
рэдагаваць- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.