Гелейка

(Перанакіравана з «Галейка»)

Гелейка (Галейка, Гайліка, Галка) — мужчынскае імя.

Gelico
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gelo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Галейка, Гайліка, Галка
Вытворныя формы Гілейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гелейка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Геліка, Галека, Гайлка або Галка (Gelico, Geleca[1], Gelike[2], Galleke[3], Geilke[4][5], Galke[3]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Галімунт, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Geilmundus, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7].

У Прусіі бытавала імя Гайліка: Gaylicke (1436 год)[8][9]. У 1636 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Petrus Gelcke, Insterburgensis Borussus[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовщины… а Кгелеикову (12 красавіка 1512 году)[11]; дворъ свои Жодишки, в котором же дворе збудовал город на реце на Вели… з бояры, и с челядю неволною, и людми служебными и тяглыми на имя… а Миколая Кголеиковича (24 сакавіка 1516 году)[12]; земль пустовъскихъ в повете Моiшакгольскомъ на имя… а Кгелеиковъщины (19 лістапада 1529 году)[13]; Кгриц Колейкович (1537—1538 гады)[14]; стрельцы бирштаньские… Миколаю Кгелейковичу (1557—1558 гады)[15].

Носьбіты

рэдагаваць

Галкевічы (Gołkiewicz) гербу Стрэмя — літоўскі шляхецкі род[16].

У 1524 годзе ўпаміналася пустаўшчына Гайлікоўшчына ў Наваградзкім павеце[17].

  1. ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 31.
  2. ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 163.
  3. ^ а б Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 43.
  4. ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 43.
  5. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 35.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 568.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Virtuelles Preußisches Urkundenbuch: Regesten 1436, Universität Hamburg
  9. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 502.
  10. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 378.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 96.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 170.
  13. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 184.
  14. ^ Žemaitijos valsčių surašymas: 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 47.
  15. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 51.
  16. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 143.
  17. ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 286.