Гагавузы

народ
(Перанакіравана з «Гагаузы»)

Гагаву́зы (па-гагавуску: Gagauzlar) — цюрскі[6] народ, які жыве галоўным чынам на поўдні Малдовы (Гагавузія) і ў сумежных раёнах Украіны, у невялікай колькасьці — у Запароскай вобласьці, а таксама ў Расеі, Румыніі паўночна-ўсходняй Баўгарыі, Грэцыі. Агульная колькасьць — каля 250 тыс. чал.

Гагавузы
Gagauzlar
Агульная колькасьць каля 250 000
Рэгіёны пражываньня
Мовы гагавуская, расейская
Рэлігіі праваслаўе
Блізкія этнасы азэрбайджанцы, туркі

Гагавуская мова адносіцца да агускай групы цюрскіх моваў, сучасная пісьмовасьць грунтуецца на румынскім варыянце лацініцы. Пераважная рэлігія — праваслаўе. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, працуюць у прамысловасьці. Сучасная матэрыяльная і духоўная культура гагавузаў блізкая да культуры навакольнага насельніцтва.

З пачатку 1990-х гадоў прадпрымаліся спробы выхаду са складу Малдовы, але ўрэшце гагавузы атрымалі аўтаномію на аснове тэрыторыяў, дзе гагавузы складалі большасьць насельніцтва. Гагавуская мова мае афіцыйны статус у гагавускай аўтаноміі, рэгіянальны — ва Ўкраіне.

  1. ^ Без уліку насельніцтва Прыднястроўя (ПМР)
  2. ^ а б в г д Некоторые итоги переписи 2004 года в Молдавии (рас.). Демоскоп Weekly. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  3. ^ а б Всеукраїнський перепис населення 2001. Распределение населения по национальности и родному языку (рас.). Государственный комитет статистики Украины. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  4. ^ а б в г д е 1. Национальный состав населения (рас.) Всероссийская перепись населения 2002 года. Федеральная служба государственной статистики. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  5. ^ Gagauzi Turk (анг.) Joshua Project. U.S. Center for World Mission. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  6. ^ Astrid Menz. The Gagauz // The Turkic speaking peoples / Doğan Kuban. — Prestel, 2006. — ISBN 978-3-7913-3515-5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць