Тараклійскі раён
Тараклійскі раён (па-малдаўску: raionul Taraclia) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Рэспублікі Малдова. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тараклія.
Тараклійскі раён | |
па-малдаўску: raionul Taraclia | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Малдова |
Статус | раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Тараклія |
Дата ўтварэньня | 2002 |
Кіраўнік | Аляксандар Гараноўскі |
Насельніцтва (2004) | 43 154 |
Шчыльнасьць | 64,06 чал./км² |
Нацыянальны склад | баўгары, малдаване, гагавузы, украінцы |
Канфэсійны склад | праваслаўе |
Плошча | 673,69 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | MD-TA |
Індэкс FIPS | MD90 |
Код аўтам. нумароў | TR |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гэта адзін з самых маленькіх па плошчы і насельніцтву раёнаў рэспублікі. Мяжуе з Гагавузіяй, Кагульскім раёнам і Адэскай вобласьцю Украіны.
Тараклійскі раён — адзіны з раёнаў сучаснай Малдовы, дзе абсалютна пераважае немалдаўскае насельніцтва. У якасьці асноўных моваў у раёне выкарыстоўваюцца баўгарская, расейская і малдаўская.
У канцы 1980-х гадоў неаднаразова вылучаліся прапановы аб стварэньні сумеснай гагавуска-баўгарскай аўтаноміі, аднак ва ўмовах ціску з боку Кішынёва нерашучасьць тараклійскай адміністрацыі прывяла да абвяшчэньня толькі гагавускай аўтаноміі.
12 красавіка 2013 году Тараклійскі раённы савет адзінагалосна зьвярнуўся да ўладаў Малдовы з заклікам надзяліць яго нацыянальна-культурнай аўтаноміяй, якая закліканая абараніць раён ад анэксіі і асыміляцыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |