Габрыелеўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Габрые́леўка[1] (таксама сустракаецца Мо́нцы, мн.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Габрыелеўка
трансьліт. Habryjelieŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Шацкі
Насельніцтва: 835 чал. (2012)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222824
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′3.709″ пн. ш. 27°37′45.098″ у. д. / 53.41769694° пн. ш. 27.62919389° у. д. / 53.41769694; 27.62919389Каардынаты: 53°25′3.709″ пн. ш. 27°37′45.098″ у. д. / 53.41769694° пн. ш. 27.62919389° у. д. / 53.41769694; 27.62919389
Габрыелеўка на мапе Беларусі ±
Габрыелеўка
Габрыелеўка
Габрыелеўка
Габрыелеўка
Габрыелеўка
Габрыелеўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, 40 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле перапісу 1917 г. маёнтак Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, створаны саўгас «Габрыелеўка». У 1920-ыя гг. працавала кузьня, сьлясарная і шавецкая майстэрні, крахмальны завод, паравы млын, цырульня. На пачатку 1930-ых гг. шорная і кравецкая майстэрні, сукнавалка, цягельны завод, масласырзавод.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 72 жыхары, 9 гаспадарак
  • 1917 год — 100 жыхароў
  • 1920-ыя — 120 жыхароў
  • 2002 год — 990 жыхароў, 320 гаспадарак
  • 2009 год — 681 чалавек[2]
  • 2012 год — 835 чалавек, 317 гаспадарак
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыкляпэдыя ў 15 тамах. Т.8 Менская вобласьць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9