Віялета
Віяле́та — жаночае імя ад лацінскага слова Viola — фіялка. Найбольш распаўсюджана ў Францыі і Італіі. Але часта сустракаецца і ў англамоўных краінах. У Італіі так сама існуе мужчынскі варыянт імені Violo або Violetto.
У ЗША адпаведна зьвесткам бюро перапісу насельніцтва ў 1990 годзе гэтае імя зьяўляецца папулярным (уваходзіць у першую 1000 імён) і знаходзіцца на 289 месцы[1].
Варыянты ў розных мовах
рэдагаваць- па-ангельску: Violet
- па-гішпанску: Violeta
- па-італьянску: Violetta, Violeta, Viola
- па-француску: Violetta
- па-грэцку: Βιολέτα
- па-партугальску: Viola, Violetta
- па-ўкраінску: Виолетта
- па-польску: Violetta, Wioletta, Wioleta, Wiola
- па-нідэрляндзку: Viooltje
Сьвяткаваньні
рэдагавацьУ розных краінах сьвету Віялеты (Віёлы) сьвяткуюць імяніны:
у Італіі — сьвяткуюць імяніны 3 сакавіка у гонар сьвятой Віёлы зь Вероны,
у Чэхіі — 25 мая,
у Славеніі — 18 мая,
у Польшчы — 29 верасьня,
У Вугоршчыне — 3 мая, 5 мая, 15 чэрвеня, 25 чэрвеня, 19 сьнежня.
Сьвятыя
рэдагавацьСьвятая Віёла з Вэроны
Сьвятая Віёла з Персыі
Вядомыя Віялеты
рэдагавацьВіялета Чаморо — былы прэзыдэнт Нікарагуа
Геаграфічныя назвы
рэдагавацьШэраг гарадоў у ЗША маюць назву Віёла. Італія і Румынія маюць камуніі з назвай Віёла.
Прозьвішчы
рэдагавацьПэрсанажы ў творах
рэдагаваць«Ваёлет» — пэрсанаж з кінафільму «Ультрафіялет».
Віёла Тараканава — галоўны пэрсанаж у аднайменнай сэрыі кніг Дар’і Данцовай. Некаторыя з кніг экранізаваны ў сэрыял.
Таксама варты ўвагі
рэдагавацьАльт (па-ангельску: Viola) — музычны інструмэнт