Вішнеўскае возера
Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Страчы. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы зь Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці і Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці, за 32 км на паўночны захад ад Вялейкі. Належыць да групы Сьвірскіх азёр. Плошча паверхні возера 9,97 км². Даўжыня возера 4,38 км, найбольшая шырыня 3,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,3 м, сярэдняя складае 2 м. Аб’ём вады 19,79 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км.
Возера
Вішнеўскае
± Вішнеўскае | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Вішнеў.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна рэшткавага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Абалона мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызьняком. Дно вадаёма роўнае, да глыбіні 1,5 м высьцілаецца пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапэлем.
Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 100—800 м, расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2 м.
На поўначы выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Сьвірам[2].
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка, сазан ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.