Вітаўка (Менская вобласьць)
Ві́таўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вязенскай. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км ад Койданава, за 22 км ад Менску, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Вітаўка лац. Vitaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Фаніпальскі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222750 |
СААТА: | 6222855016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°45′49″ пн. ш. 27°18′20″ у. д. / 53.76361° пн. ш. 27.30556° у. д.Каардынаты: 53°45′49″ пн. ш. 27°18′20″ у. д. / 53.76361° пн. ш. 27.30556° у. д. |
± Вітаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе)[2]. На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d)[3]. Тым часам сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1709 годзе ўпамінаецца як вёска ў складзе фальварку Гарадзішча ў Менскім ваяводзтве Вялікаа Княства Літоўскага[a].
У канцы XIX ст. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 2 двары, 17 жыхароў, праваслаўная царква. У пачатку XX ст. 5 двароў, 45 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1909 год — 47 чалавек[5]
- 1999 год — 12 чалавек
- 1 студзеня 2004 году — 6 двароў, 7 чалавек
- 2010 год — 9 чалавек
Славутасьці
рэдагавацьПомнік прыроды — Вітаўская крыніца.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 710.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 168.
- ^ Acta Baltico-Slavica. Nr. 8. — Warszawa, 1973. S. 211.
- ^ Юркенас Ю. О появлении сочетания al вместо дифтонга au в литовских древних личных именах // Kalbotyra. Vol. XV, 1967. С. 55.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 28.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.