Вязенская
рака ў Беларусі
Вя́зенская (Вя́зынь, Раза́нка) — рака ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.
Вязенская | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Арэхаўская |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 81 км² |
Нахіл воднай паверхні | 4,5‰ |
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Арэхаўская (Менскі раён), працякае па паўднёва-заходніх схілах Менскага ўзвышша, упадае ў Вусу каля в. Уса. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 10 км (ад в. Вязанка да вусьця)[1].
У пачатку 1980-х каля в. Чыкі была перагароджаная запрудай, дзеля ўтварэньня сажалкі. На рэчцы ля в. Чыкі была прыкмечаная хахуля[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вязенская // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 111.
- ^ Вязенская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
- Сикиржицкий В. На самом дне норы… // «Рэспубліка», 15 верасьня 2007.