Блакітны ліхтар
«Блакітны ліхтар» (1971—1974) — літаратурны рукапісны часопіс, выдаваўся групай студэнтаў Наваполацкага політэхнічнага інстытуту і школьнікаў. Выйшла ўсяго 15 нумароў.
Непасрэдна выдаваньне ажыцьцяўлялі: Вінцэсь Мудроў, Валеры Шлыкаў і Анатоль Рыбікаў. Сярод аўтараў былі менскія студэнты — гісторыкі Ўладзімер Арлоў і Генадзь Кулажанка.
Увосень 1974 на сьлед часопісу выйшаў КДБ. З выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», што прывяло да перапыненьня выпуску альманаху. Асобнікі выданьня, якія захоўваліся ў Менску Арловым, былі выкрадзеныя і патрапілі ў КГБ.
Адзін з аўтараў альманаху васьміклясьнік Андрэй Грабаў, ці ня самы таленавіты зь «ліхтараўцаў», які празь некалькі гадоў загадкава загінуў ў войску[1].
Пасьля «Блакітнага ліхтара», Арлоў з Генадзем Кулажанкам, Ігарам Чарняўскім, Юрасём Бандаровічам, Эдвардам Зайкоўскім ды іншымі пачалі выдаваць на гістарычным факультэце БДУ машынапісны альманах «Мілавіца»[1].
На пачатку 1990-х выдаўцы паспрабавалі вярнуць сканфіскаваныя асобнікі «Ліхатар», аднак іх спроба была марнай[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в «Блакітны ліхтар» Уладзімер Арлоў, Радыё Свабода